 |
12 июля 2007
12 ліпеня 2007 г. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, на якім быў прааналізаваны ход работы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ да разгляду ў першым чытанні.
Для ўдзелу ў рабоце Камісіі былі запрошаны намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Фарыно К.С., супрацоўнікі Міністэрства, а таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Лукашанец А.А.
На папярэдніх пасяджэннях Камісіі, на якіх разглядалася пытанне аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“, дэпутаты ставілі пад сумненне мэтазгоднасць зацвярджэння новай рэдакцыі Правіл законам. Акрамя таго, некаторымі дэпутатамі ставілася пытанне аб неабходнасці перагляду фінансавага абгрунтавання законапраекта. Вынікі вывучэння згаданых пытанняў агучыў старшыня Камісіі Здановіч У.М.
Пасля абмеркавання пытання парадку дня Пастаянная камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу прыняла рашэнне стварыць рабочую групу па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ і тэксту саміх Правіл.
|
 |