Национальное собрание Республики Беларусь
ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
ПОИСК:  
Найти
   
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Рассмотрение обращений граждан
Работа в избирательных округах
Архив



14 декабря 2007


14 снежня 2007 года адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў рамках работы па падрыхтоўцы згаданага законапраекта да разгляду ў другім чытанні. У рабоце акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел навукоўцы: дырэктар і рад супрацоўнікаў Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, супрацоўнікі кафедраў беларускай філалогіі вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны.

 

На пасяджэнні адбыўся абмен думкамі па некаторых найбольш вострых пытаннях, якія ўзніклі пры абмеркаванні законапраекта падчас падрыхтоўкі яго да разгляду ў першым чытанні. У прыватнасці, члены рабочай групы разгледзелі мэтазгоднасць прапаноўваемага пашырэння прынцыпу перадачы акання на пісьме ў словах іншамоўнага паходжання (адажыа, трыа, сальфеджыа), унясення змен у напісанне складанаскарочаных слоў (прафкам, селькар, газпрам), перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе (дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць) і г.д.

 

Работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў рамках рабочай групы будзе працягнута.

 


© 2004 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.