Национальное собрание Республики Беларусь
ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
ПОИСК:  
Найти
   
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Рассмотрение обращений граждан
Работа в избирательных округах
Архив



10 января 2008


10 студзеня 2008 года адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” да разгляду ў другім чытанні на восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

 

У пасяджэнні акрамя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел навукоўцы: дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, супрацоўнікі гэтага інстытута, а таксама кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта і лабараторыі моўнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

 

 

У адпаведнасці з дасягнутай на мінулым пасяджэнні дамоўленасцю члены рабочай групы пачалі работу над раздзелам “Арфаграфія” Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У прыватнасці, былі дэталёва прапрацаваны параграфы главы I “Правапіс галосных” і главы II “Правапіс зычных”. Было вырашана ўнесці папраўкі амаль ва ўсе параграфы главы I, найбольш значныя з іх будуць унесены ў параграфы 3 “Літары э, е”, 5 “Правапіс літар о, э, а ў складаных словах”, 8 “Прыстаўныя галосныя і, а”, а таксама ў параграфы 11 “Зычныя д, т і дз, ц”, 13 “Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя” главы II.

 

Работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў рамках рабочай групы будзе працягнута.


© 2004 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.