Национальное собрание Республики Беларусь
ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
ПОИСК:  
Найти
   
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Рассмотрение обращений граждан
Работа в избирательных округах
Архив



22 января 2008


22 студзеня 2008 года ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (другое чытанне).

У рабоце акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел навукоўцы: дырэктар і рад супрацоўнікаў Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», супрацоўнікі кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта, лабараторыі моўнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Члены рабочай групы прадоўжылі работу над раздзелам «Арфаграфія» Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. На пасяджэнні былі разгледжаны параграфы, у якіх рэгламентуецца правапіс складаных лічэбнікаў, прыслоўяў, службовых часцін мовы, а таксама правапіс не (ня) і ні. Разгледзеўшы главу 8 «Правілы пераносу», члены рабочай групы завяршылі работу над раздзелам I «Арфаграфія».

 

У адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў рамках рабочай групы будзе працягнута на бягучым тыдні.


© 2004 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.