 |
30 января 2008
30 студзеня 2008 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да разгляду ў другім чытанні на восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».
У пасяджэнни рабочай групы прынялі ўдзел спецыялісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцы: дырэктар і супрацоўнікі Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта, лабараторыі моўнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Члены рабочай групы прадоўжылі работу над раздзелам «Пунктуацыя» Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. На пасяджэнні былі разгледжаны глава 9 «Кропка», глава 10 «Пытальнік», глава 11 «Клічнік», глава 12 «Шматкроп’е», а таксама большасць параграфаў главы 13 «Коска ў простым сказе».
У адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» будзе працягнута ў тым жа складзе на наступным тыдні.
|
 |