6 февраля 2008
6 лютага 2008 года адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» у рамках работы па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рад супрацоўнікаў Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», супрацоўнікі кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта, лабараторыі моўнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Члены рабочай групы прадоўжылі работу над раздзелам «Пунктуацыя» Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. На пасяджэнні былі разгледжаны глава 13 «Коска ў простым сказе», глава 14 «Коска ў складаным сказе», глава 15 «Кропка з коскай» і глава 16 «Двукроп’е», а таксама некаторыя параграфы главы 17 «Працяжнік».
Работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» будзе працягнута 7 лютага гэтага года.
|