Национальное собрание Республики Беларусь
ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
ПОИСК:  
Найти
   
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Рассмотрение обращений граждан
Работа в избирательных округах
Архив



12 февраля 2008


12 лютага 2008 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу з парадкам дня «Аб ходзе работы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (другое чытанне).

 

Старшыня Камісіі У.М.Здановіч праінфармаваў дэпутатаў аб тым, якая работа па дапрацоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні праведзена рабочай групай. Ён паведаміў, што завершаны разгляд Правіл у цэлым, аднак пры гэтым У.М.Здановіч звярнуў увагу на шэраг спрэчных момантаў, па якіх членамі рабочай групы да гэтага часу не знойдзена станоўчае рашэнне. У прыватнасці, гэта датычыць правапісу літар о, э, а ў складаных словах, правапісу спалучэнняў прыставак, прэфіксоідаў і частак слова, што заканчваюцца на цвёрды зычны, з коранем або іншай прыстаўкай, якія пачынаюцца на і, правапісу абрэвіятур.

 

Прынята рашэнне прадоўжыць работу над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў складзе рабочай групы да канца лютага бягучага года.


© 2004 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.