Национальное собрание Республики Беларусь
ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
ПОИСК:  
Найти
   
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Рассмотрение обращений граждан
Работа в избирательных округах
Архив



4 марта 2008


4 сакавіка 2008 года ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

 

 

У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцы – дырэктар і супрацоўнікі Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», супрацоўнікі кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта, лабараторыі моўнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

 

 

 

Члены рабочай групы сабраліся для таго, каб выверыць яшчэ раз прапанаваную рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Быў ўнесены рад правак рэдакцыйна-тэхнічнага характару ў некаторыя параграфы правіл.

У адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў рамках рабочай групы завершана. У бліжэйшы час законапраект будзе накіраваны ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь для ўзгаднення.


© 2004 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.