Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

08.10.2019

Быць педагогам — ганаровае прызванне

У першую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень настаўніка. Для педагогаў гэта прафесійнае свята, але яго з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба Настаўніка праходзіць праз лёс кожнага чалавека. Сапраўды, і для эканаміста, і для юрыста, і для трактарыста, і для жывёлавода гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытыя веды і навыкі, але і за мудрую падказку, правільны жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць.

Напярэдадні свайго прафесійнага свята педагогі Жабінкаўшчыны сабраліся ва ўтульнай зале ГДК на ўрачыстае мерапрыемства, падрыхтаванае для іх з павагай і любоўю. Яно аб’яднала настаўнікаў-ветэранаў і іх калег-пачаткоўцаў, выхавальнікаў і выхаванцаў, падарыла хвілінкі адпачынку і цудоўнага настрою.


У гэты дзень бясконцым патокам ліліся словы віншаванняў і падзякі педагогам за адданасць працы, за значны ўклад у выхаванне маладога пакалення, за высокія дасягненні на ніве асветы.

–       Адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай, – заўважыў старшыня райвыканкама Віталь Кулак, звяртаючыся да настаўніцкай сябрыны раёна. – Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, цярплівасці, любві да сваёй справы і дзяцей адкрываюцца і рэалізуюцца здольнасці навучэнцаў. Вы дапамагаеце ім вызначыцца з будучай прафесіяй, выбраць жыццёвы шлях, выхоўваеце новае пакаленне актыўных, творчых, амбіцыёзных юнакоў і дзяўчат. Іх поспехі на алімпіядах і конкурсах – гэта ваша заслуга!

Віталь Уладзіміравіч уручыў граматы раённага выканаўчага камітэта загадчыку Азяцкага дзіцячага сада Людміле Яшчук і выхавальніку ясляў-сада № 2 Жабінкі Вользе Лукашэвіч.

Са словамі віншаванняў і пажаданняў звярнулася да прысутных ганаровая госця свята – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка. Жанна Уладзіміраўна падкрэсліла, што ёй вельмі прыемна знаходзіцца на гэтай урачыстасці, бо ў мінулым яна сама педагог і 18 гадоў адпрацавала ў сістэме адукацыі.

–       Выхаванне асобы – самая асноўная задача настаўніка, – сказала Жанна Стаціўка, – і жабінкаўскія педагогі з ёй паспяхова спраўляюцца. Пра гэта сведчаць поспехі іх навучэнцаў.

Госця выканала прыемную місію – уручыла Пісьмо падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нашай краіны Вользе Марчук – намесніку дырэктара па навучальнай рабоце Крыўлянскай сярэдняй школы.

Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў атрымалі з рук яго старшыні Анатоля Шалтанюка дырэктар Якаўчыцкай СШ Валерый Галавейка, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Закірава і выхавальнік ясляў-сада № 2 Святлана Арлова.

Для ўзнагароджання лепшых педагогаў раёна вядучыя запрасілі на сцэну і начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Галіну Бурко. Шчырыя словы віншавання з прафесійным святам Галіна Сцяпанаўна адрасавала ўсім сваім калегам: тым, хто сёння рупіцца на педагагічнай ніве раёна, і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але ўсё роўна дзеліцца з іншымі ведамі і вопытам, жыццёвай мудрасцю. Яна ўручыла граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Алене Януш, Эліне Чарнецкай, Ірыне Коваль, Марыне Іпатавай і Віктару Цікумсу. Каля двух дзясяткаў педагогаў былі адзначаны граматамі аддзела па адукацыі  райвыканкама, шэраг іншых – граматамі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Яшчэ двума хвалюючымі момантамі запомнілася ўрачыстасць – прыняццем у настаўніцкую сям’ю маладых спецыялістаў, да якіх звярнулася з пажаданнямі на сакавітай беларускай мове былы дырэктар трэцяй школы Святлана Кужко, і абвяшчэннем ганаровай педагагічнай пары раёна 2019 года. Ёю сталі Мікалай Васільевіч і Святлана Іванаўна Грыгарукі, што больш за 45 гадоў поруч ідуць па жыцці, прысвяцілі сябе працы ў сістэме адукацыі, а зараз на заслужаным адпачынку. Ганаровую ўзнагароду і падарунак ім уручыла сямейная пара Філіманюкоў з Ленінскай сярэдняй школы з пажаданнямі моцнага здароўя, нястомных сіл і бадзёрасці.

Музычныя падарункі педагогі раёна прымалі ад вакальнага калектыву “Вясёлкавы мікс”, ансамбля народнай песні “Раздолле”, узорнага танцавальнага калектыву “Каруначкі”, таленавітай сям’і Шчасюкоў, педагога Ленінскай сярэдняй школы Веранікі Куксы і ад сваіх калег з дзіцячай школы мастацтваў. Святочны канцэрт атрымаўся па-сапраўднаму кранальным і шчырым, яркім і запамінальным. Падчас яго кожны прыгадаў сваіх любімых настаўнікаў, якія нясуць святло любві, душэўнага цяпла і веры, і ў думках паабяцаў сабе пазваніць, павіншаваць, падзякаваць…

Наталля ВАЛОШКА.

Фота аўтара.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность