Рус Бел En
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

07.12.2016

Чаму неабходна абараніць жывёл «дакументальна»


07.12.2016 00:23
Аўтар: Надзея Юшкевіч
Грамадства

Ужо не першы год ідзе работа над праектам закона «Аб абыходжанні з жывёламі». Гэтай вясной ён выносіўся на грамадскае абмеркаванне.

Свой пункт гледжання выказалі як самі заканатворцы, так і прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных структур, грамадскія арганізацыі, звычайныя людзі. Зараз дакумент рыхтуецца да першага чытання і па-ранейшаму з'яўляецца адным з самых абмяркоўваемых... Карэспандэнт «МС» пацікавіўся ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў і ў прадстаўніка мясцовых улад, наколькі актуальны гэты законапраект сёння.

Чакаем вясенняй сесіі

— Ёсць людзі, якія паважаюць нашых братоў меншых, а ёсць такія, што адносяцца да іх абыякава, — адзначае Юрый ДАРАГАКУПЕЦ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. — Адбылося грамадскае абмеркаванне гэтага законапраекта. Адпаведна, палова людзей выказалася «за» яго, другая палова — супраць. Трэба знайсці нейкі парытэт. Зараз з Савета Міністраў да нас ізноў паступіў дапрацаваны варыянт. Нашы пастаянныя камісіі, некаторыя дзяржаўныя органы аналізуюць яго. Мы атрымліваем ад іх прапановы, заўвагі, дапаўненні. У хуткім часе пройдзе пасяджэнне нашай Пастаяннай камісіі і мы разгледзім дадзены законапраект, паколькі большасць прапаноў ужо паступіла. Вельмі спадзяюся, што да вясенняй сесіі дакумент мы ўсё-такі падрыхтуем.

Парламентарый падкрэсліў, што зараз няма закона аб абыходжанні з жывёламі.

— Ёсць правілы іх утрымання, зацверджаныя Мінжылкамгасам, — звяртае ўвагу старшыня Пастаяннай камісіі. — Але настаў час на законным узроўні разгледзець гэтую праблему. Непрыемна ж, калі ідзе чалавек з сабакам-догам, а жывёла — без намордніка, а часам — і без павадка. Гэта небяспечна. Трэба ўзаконіць «правілы гульні». Але ўласнікі жывёл прытрымліваюцца іншага пункту гледжання. Маўляў, чаму сабака, іншая жывёла не можа мець свабоды? Але ж у нас мясцовымі ўладамі вызначаны месцы для выгулу сабак. Ёсць пытанні і па колькасці ўтрымання жывёл у кватэры.

Сабака проста так не гаўкае

У законапраекце прадугледжана, што ўласнік сабакі павінен прымаць меры да таго, каб жывёла паводзіла сябе спакойна, не парушала цішыні. Сабака проста так не гаўкае.

Што да адказнасці за няправільнае абыходжанне з братамі меншымі, то, як праінфармаваў Юрый Дарагакупец, будзе прымяняцца і адміністрацыйная адказнасць, і крымінальная...

— Для ўсяго гэтага надышоў час, — упэўнены суразмоўца. — У законапраекце разглядаецца не толькі абыходжанне са свойскімі жывёламі, але і з тымі, якія ўтрымліваюцца ў заапарках, цырках. Мы самі цудоўна павінны разумець, што адказныя за сваіх маленькіх (і не вельмі) сяброў.


Звычайна жывёла не вінавата

Карэспандэнт «Мясцовага самакіравання» вырашыла даведацца, наконт якіх момантаў па ўтрыманні жывёл, клапоцяцца мясцовыя ўлады. Віталь ЧЭХ, старшыня Беражноўскага сельскага Савета дэпутатаў (Столінскі раён Брэсцкай вобласці), расказаў, што частая прычына спрэчкі паміж суседзямі на вёсцы — калі нечая жывёла зайшла ў агарод і нашкодзіла...

— Трэба патрабаваць больш адказнасці ад гаспадароў жывёл, — лічыць Віталь Чэх. — Я ведаю, што на Захадзе ў гэтым плане вельмі шмат санкцый — там за любую шкоду, якую прычыніла твая жывёла іншаму чалавеку, прыйдзецца адказваць. А ў нас у асноўным усё пушчана на самацёк. Трэба зрабіць заканадаўства ў гэтым плане больш жорсткім.

— Хацелася б, каб больш простай была сістэма разбіральніцтва з падобнымі справамі, каб гэтыя пратаколы разглядаліся не толькі судом, бо суды можна «заваліць» усімі гэтымі скаргамі, — прапануе Віталь Анатольевіч. — Было б лепш, каб нейкая камісія працавала на месцах, каб той жа старшыня сельскага выканаўчага камітэта без участковага мог скласці гэты пратакол і прыняць нейкія меры. Мы ўвесь час мірым тых жа суседзяў. Але многа спраў праходзіць і праз суд. Нядаўна ў нас быў выпадак, калі сабака пагрыз суседскіх курэй. Аднаму суседу гаспадар сабакі заплаціў, а другая суседка пакрыўдзілася і падала на яго ў суд...

Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Узаконіць «правілы гульні».

Все материалы
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность