Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

10.09.2019

Депутат Людмила Кананович вручила подарки многодетной семье

10.09.2019

Источник Ірына Рабушка

Ракеткі для бадмінтона і малога тэніса, футбольны мяч, алоўкі і фламастары, іншыя неабходныя рэчы для вучобы і для таго, каб з карысцю бавіць вольны час, атрымала мнагадзетная сям’я Градабаевых ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людмілы Канановіч і кіраўніцтва СШ №1 імя Янкі Купалы.

Для парламентарыя стала ўжо добрай традыцыяй дарыць падарункі школьнікам напярэдадні новага навучальнага года. Сёлета яна пабывала ў сям’і Аляксандра і Валянціны Градабаевых – шчаслівых бацькоў чацвярых дзяцей. Старэйшая Анастасія ўжо закончыла БНТУ і працуе інжынерам-энергетыкам у сталіцы. Дарэчы, яна выпускніца гімназіі №3 і добра памятае той час, калі гэтай установай кіравала Людміла Канановіч. З непадробнай цікавасцю дэпутата чакалі малодшыя дзеці Градабаевых – другакласніца Софія, пяцікласнік Ягор і васьмікласніца Марыя, якія вучацца ў СШ №1 імя Янкі Купалы. Кіраўніцтва гэтай установы таксама далучылася да віншаванняў. У госці да сям’і прыйшлі дырэктар школы Васілій Маліноўскі і яго намеснік па выхаваўчай рабоце Наталля Вяршыцкая.

Дарэчы, у Марыі, Ягора і Софіі шмат захапленняў. Маша займаецца лёгкай атлетыкай і з задавальненнем паказала нам мноства медалёў, якія размешчаны на сцяне ў дзіцячым пакоі. Дзяўчынка гаворыць, што хоча паспрабаваць сябе яшчэ і ў біятлоне.

У Ягора таксама нямала дасягненняў. Хлопчык займаецца па класе саксафона ў дзіцячай школе мастацтваў, неаднойчы перамагаў у творчых конкурсах. Захапляецца ён і рознымі кірункамі ў харэаграфіі. Малодшая Софія пакуль шукае сябе, але ўжо вызначылася з будучай прафесіяй. Другакласніца пераканаўча сцвярджае, што хоча стаць дызайнерам.

Бацькі заўсёды падтрымліваюць сваіх дзяцей і дапамагаюць ім ажыццяўляць самыя смелыя мары. Аляксандр працуе намеснікам дырэктара ТАА «Эком», Валянціна — памочнікам выхавальніка ў дашкольнай установе №33. Сакрэт сямейнага шчасця, заўважае яна, у любові да дзяцей і працавітасці. Цяпер усе разам яны будуюць дом. Валянціна з усмешкай гаворыць, што ён, як пятае дзіця ў сям’і, столькі сіл укладаюць яны ў ажыццяўленне гэтага праекта. Адзначыла субяседніца і падтрымку дзяржавы для мнагадзетных сем’яў. Напрыклад, свой дом Градабаевы ўзводзяць за кошт выгаднага крэдыту. У наступным годзе мяркуюць адсвяткаваць наваселле.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность