Рус Бел En
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
05.01.2017

Эстафета добрых cпраў


05.01.2017

У снежні 2016 – студзені 2017 года праходзіць дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці». Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь актыўна ўдзельнічаюць у марафоне добрых спраў.

Выхаванцам ясляў-сада вёскі Амговічы дэпутат па Слуцкай выбарчай акрузе №67 Валянціна Вітальеўна Ражанец уручыла салодкія падарункі і развіваючую гульню. Падчас наведвання сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дома сямейнага тыпу перадала прадукцыю ад кампаніі «Марк Фармэль», вырабленую прадпрыемствам «Гранд-партнёр» у Слуцку. Калектыву сацыяльна-педагагічнага цэнтра на чале з дырэктарам Анастасіяй Ігараўнай Бараноўскай, бацькам дома сямейнага тыпу Таццяне Іванаўне і Аляксею Іванавічу (на здымку) яна адрасавала словы ўдзячнасці за цеплыню сэрцаў, увагу, любоў і пяшчоту, якой яны агортваюць дзетак.

– Новы год і Нараджэнне Хрыстова – яркія святы, якія дораць незабыўныя ўражанні і аб’ядноўваюць усіх у імкненні стварыць добры настрой. Навагодняя акцыя нагадвае, што трэба пастаянна клапаціцца пра дзяцей і пра тых, каму неабходна дапамога, – лічыць Валянціна Вітальеўна.

 

28 снежня 2016 года ў Ісернскай бальніцы сястрынскага догляду загадчык установы Ігар Міхайлавіч Шахлевіч і артысты раённага цэнтра народнай творчасці, цэнтра традыцыйнай культуры, Кіраўскага сельскага дома культуры арганізавалі святочны канцэрт, на які завіталі Дзед Мароз і Снягурка. У гэты дзень установу наведала Валянціна Вітальеўна Ражанец, павіншавала персанал і пацыентаў з навагоднімі святамі, уручыла падарункі – фрукты і электратэхніку.

Все материалы
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность