Рус Бел Eng
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75         

Электронная почта: inform@house.gov.by

04.03.2021

«Маладзёжны» ўзрост і «пад'ёмныя» для маладых спецыялістаў

04.03.2021
Аўтар: Маргарыта Ушкевіч

Навучэнцы Ваўкавыскага аграрнага каледжа задалі пытанні дэпутату Палаты прадстаўнікоў Паўлу ПАКАНЕЧНАМУ падчас дыялогавай пляцоўкі.

Інфармацыйнай нагодай стала работа Усебеларускага народнага сходу, дзе сярод іншых абмяркоўваліся пытанні маладзёжнай палітыкі. Удзельнікі форуму сумесна з прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса сустракаюцца з калектывамі ў рэгіёнах, каб расказаць, што на ім вырашалася, і адказаць на пытанні аўдыторый.

Напрыклад, будучыя ветэрынары, навучэнцы Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, якія сёлета заканчваюць вучобу, пацікавіліся перспектывамі далейшай вучобы ў ВНУ. Многія хлопцы, магчыма, не змогуць яе працягнуць з-за прызыву ва Узброеныя Сілы. Павел Паканечны растлумачыў, што, сапраўды, сёння даецца толькі адна адтэрміноўка для працягу адукацыі. Гэты дакумент рыхтаваўся даўно і мае такое палажэнне з з-за колішняга недахопу юнакоў прызыўнога рэсурсу. Тым не менш пытанне будзе ўзята на кантроль і накіравана ў адпаведныя інстанцыі.

Многіх хвалюе пытанне так званых «пад'ёмных». Выпускнікі стаяць на парозе размеркавання і хочуць ведаць, чаму дзяржаўная фінансавая падтрымка датычыцца толькі тых, хто выязджае за межы свайго раёна. Як заўважыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, «пад'ёмныя» выплачваюцца на ўладкаванне бытавых умоў тым, хто з'язджае з бацькоўскага дома, застаецца без пастаяннай падтрымкі, яны таму і называюцца — «пад'ёмныя».

— Вядома, хацелася б, каб такую дзяржаўную дапамогу атрымлівалі ўсе маладыя спецыялісты без выключэння. Але стварыць спрыяльныя ўмовы, у тым ліку фінансавыя, каб замацаваць у сябе моладзь, могуць усе арганізацыі — і многія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы менавіта так і робяць, — удакладніў дэпутат.

Таксама падчас дыялогавай пляцоўкі былі абмеркаваны праблемы даверу да розных крыніц інфармацыі ў інтэрнэце, магчымасці прымянення новых лічбавых тэхналогій пры правядзенні выбарчых кампаній. У чарговы раз было ўзнята пытанне аб афіцыйным падаўжэнні «маладзёжнага» ўзросту да 35 гадоў — зараз у дадзеную катэгорыю ўваходзяць маладыя людзі ад 14 да 31 года. Многія схіляюцца да таго, каб гэты тэрмін падоўжыць.

Паводле слоў Паўла Паканечнага, такія сустрэчы выклікаюць інтарэс у моладзі і вельмі важныя для фарміравання іх светапогляду.

— Моладзь цяпер — адна з галоўных рухаючых сіл у грамадстве. На Усебеларускім сходзе маладзёжнай палітыцы ўдзялялася нямала ўвагі. Вызначаны асноўныя кірункі дзейнасці на найбліжэйшыя гады — бясплатная адукацыя, працаўладкаванне, забеспячэнне жыллём, дапамога маладым і шматдзетным сем'ям. Але гэтыя кірункі сфармуляваны ў цэлым. Таму сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялогу дазваляюць пачуць канкрэтныя прапановы ад канкрэтных людзей, — адзначыў дэпутат парламента. — Праз год-два сённяшнія выпускнікі стануць спецыялістамі, будуць уплываць на поспехі сваіх працоўных калектываў, а значыць, і на поспехі ўсёй краіны.

Галоўнае, як адзначалася падчас сустрэчы, каб маладыя людзі думалі не толькі аб бягучым моманце, але і заглядвалі наперад, прагназавалі будучае, мыслілі глабальна.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность

220010, Республика Беларусь, г. Минск, ул. Советская, 11

Отдел по организации работы с документами
Тел.: (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Отдел по работе с обращениями граждан и юридических лиц
Тел.: (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58

Направить электронное обращение в адрес Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь и ее Секретариата вы можете здесь

Пресс-служба
Тел./Факс: (017) 222 64 75
E-mail: inform@house.gov.by