Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

05.01.2019

Марафон дабрыні

05.01.2019

Напярэдадні Новага года з рабочым візітам Пружаншчыну наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Качына. На гэты раз на парадку дня народнага абранніка была яшчэ і дабрачыннасць.

У рамках акцый "Нашы дзеці" і "У Новы год -- з "Белай Руссю" Леанід Іванавіч наведаў Ружанскую гарадскую бальніцу, дзе на сацыяльных ложках знаходзяцца 12 жыхароў Пружаншчыны. Няпростае жыццё, у кагосьці -- узрост, у некаторых -- хваробы, а галоўнае -- адзінота сталі прычынамі звароту па дзяржаўную дапамогу. Да слова, самай старэйшай пацыентцы бальніцы Марыі Ярмасюк ужо 105 гадоў, за плячыма жанчыны -- Вялікая Айчынная вайна, цяжкая сялянская праца.  

Некаторыя з гэтых людзей былі да слёз крануты візітам народнага абранніка Л.І.Качыны і яго памочніка Т.К.Кашкан. Ад высокіх гасцей пацыенты атрымалі салодкія падарункі.

Карыстаючыся магчымасцю, дэпутат азнаёміўся са станам спраў у Ружанскай бальніцы. На дадзены момант тут наспела неабходнасць рамонту харчблока і пральні. Дэпутат паабяцаў пасадзейнічаць таму, каб пытанне пачало вырашацца ў бліжэйшы час.

***

Без цукеркаў не засталіся і маленькія выхаванцы  дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Пружанах. Лерына і Аляксандр Нежыўцы сёння займаюцца выхаваннем дзесяцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, трое з якіх усыноўлены і ўдачароны.

Нягледзячы на тое, што пачаліся канікулы, застаць дома ўсю сям'ю не атрымалася. Яно і зразумела: хто раз'ехаўся па ранішніках, хто гасцюе ў бабулі ў Ружанах. Таму найбольшая порцыя ўвагі ад дэпутата Л.І.Качыны дасталася самым маленькім выхаванцам Нежыўцоў -- гарэзам Пашы і Машы. Пад сваю апеку прыёмныя бацькі ўзялі паўтарагадовых двайнятак зусім нядаўна, але літаральна за два месяцы ім удалося ахутаць дзетак любоўю і цеплынёй так, што цяпер яны не адчуваюць сябе абдзеленымі бацькоўскім клопатам.

Марына Вакульская.

Фота аўтара.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность