Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
11.05.2019

Моладзь павінна не проста гаварыць — дзейнічаць

11.05.2019

На мінулым тыдні прайшло пазачарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Удзел у нарадзе прыняў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.І.Качына. На парадку дня было стварэнне маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

Што ўяўляе сабой маладзёжны парламент, больш падрабязна расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец. Перш варта зазначыць, што падобныя ўтварэнні ўжо не першы год працуюць у розных рэгіёнах краіны. А вось на Брэстчыне іх пачалі ствараць нядаўна. У асобных райцэнтрах ужо шмат гадоў паспяхова функцыянуюць гарадскія дзіцячыя парламенты, якія былі створаны дзякуючы рабоце над праектам "Горад, сяброўскі дзецям". І Пружаны -- не выключэнне. За дзесяць гадоў, на працягу якіх ажыццяўляе сваю дзейнасць дзіцячы парламент г.Пружаны, было ўвасоблена ў жыццё нямала цікавых і патрэбных ініцыятыў і праектаў. Дзякуючы актыўнай дзейнасці членаў парламента ў 2014 годзе нашаму гораду быў уручаны сертыфікат "Горад, сяброўскі дзецям".

Члены маладзёжнага парламента будуць займацца грамадскай работай і на грамадскіх пачатках. Як калегіяльны і кансультатыўна-дарадчы орган пры раённым Савеце дэпутатаў, ён стане той самай пляцоўкай, на якой маладое пакаленне атрымае магчымасць праяўляць і рэалізоўваць свае ініцыятывы, лабіраваць інтарэсы сваёй сацыяльнай групы.

Для таго, каб даць старт рабоце маладзёжнага парламента ў Пружанах, прэзідыум райсавета зацвердзіў палажэнне і склад гэтага гарадскога аб'яднання, форму пасведчання яго членаў. Напрыклад, тэрмін паўнамоцтваў членаў парламента аднаго склікання будзе складаць тры гады. Структура, правы і абавязкі, перыядычнасць правядзення сесій, каардынацыя дзейнасці, метадычнае суправаджэнне, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне работы -- гэтыя і іншыя нюансы, указаныя ў палажэнні аб маладзёжным парламенце, былі зацверджаны падчас пасяджэння.

Ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя, актыўныя, з дзелавымі якасцямі, арганізатарскімі здольнасцямі... Менавіта ад такіх маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў чакалі заяўкі на членства ў парламенце. Да слова, колькасны склад парламента абмежаваны 19 месцамі. Пераважная большасць заявак -- 12 -- паступіла ад працоўнай моладзі і навучэнцаў каледжа. З іх кандыдатурамі членаў прэзідыума азнаёміў першы сакратар райкама БРСМ А.М.Бабігорац. Астатнія 7 чалавек, якія прэтэндуюць на месца ў парламенце, -- вучнёўская моладзь. Іх прозвішчы назвала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама І.А.Казарэз. Адметна, што сучасныя дзяўчаты вылучаюцца больш актыўнай пазіцыяй: ад іхпаступіла амаль у тры разы больш заявак на вылучэнне ў члены маладзёжнага парламента.

Наперадзе -- першая, арганізацыйная, сесія. Падчас яе давядзецца выбраць старшыню маладзёжнага парламента, яго намесніка, прэзідыум. Ад гэтых маладзёжных лідараў будуць чакаць не проста слушных, цікавых, карысных ідэй, але і дзеянняў.

Марына Вакульская.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность