Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
04.01.2019

«Моладзь – вечны рухавік будучыні»


Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.Ф.Мартынаў, сустракаючыся ў адзін з апошніх дзён мінулага 2018 года з актывістамі раённай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", а таксама культработнікамі і ідэолагамі.

Размова адбылася ў райвыканкаме, а падставай для гэтага па-служыла вельмі прыемная падзея. Ігар Феліксавіч, як і абяцаў, прывёз у падарунак РК ГА "БРСМ" і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама відэакамеры.

Як адзначыў І. Ф. Мартынаў, моладзь, па сваёй прыродзе, з'яў-ляецца стратэгічным рэсурсам грамадства. Таму так важна з асаб-лівым клопатам і ўвагай ставіцца да яе, выхоўваць маладое па-каленне ў духу патрыятызму, каб у сэрцах і свядомасці кожнага грамадзяніна было закладзена пачуццё адказнасці за лёс сваёй малой радзімы. Менавіта ў гэтым накірунку сёння працуе самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі – ГА "БРСМ". Ствараць умовы для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях, – вось асноўная мэта БРСМ.

– Галоўнае – не сядзець без справы, – лічыць І. Ф. Мартынаў. – Успомнім камсамольцаў, гэта сапраўднае пакаленне стваральнікаў. Сотні ўдарных камсамольскіх будоўляў, а колькі добраахвотнікаў з Беларусі адпраўляліся на цаліну... Уступаючы ў рады УЛКСМ, падлетак атрымліваў пляцоўку, дзе мог праявіць сябе ў вучобе, працы, вольным часе, спорце. Арганізацыя вучыла яго жыць у калектыве, шанаваць сяброўства, выхоўваць адказнасць за свае справы і ўчынкі. І хто, як не члены БРСМ, павінны адраджаць і працягваць традыцыі камсамола?.. Пра гэта гаварыў і Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам маладзёжнай арганізацыі, прымеркаванай да 100-годдзя ўтварэння УЛКСМ.

Практыка ўдзелу моладзі ў жыцці грамадства паказвае, што цяперашняе маладое пакаленне здолела адаптавацца да сучасных рэалій і здольна эфектыўна жыць і працаваць на карысць Радзімы. Прыклад таму – маштабны валанцёрскі рух, які з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ.

– Нашы валанцёры – рознабаковыя, актыўныя, працавітыя, выканаўчыя і адказныя людзі, якія аддаюць увесь свой вольны час на карысць грамадства, – адзначыла першы сакратар РК ГА "БРСМ" Таццяна Жукоўская. – Яны заўсёды гатовыя аказаць падтрымку ветэранам вайны і працы, пажылым людзям, дзецям-інвалідам, дзецям з нядобранадзейных і з апякунскіх сем'яў. Ва-ланцёрства дазваляе чалавеку дапоўніць сваё жыццё вельмі значнай часткай – рэалізаваць пачуццё асабістай грамадзянскай адказнасці за тое, што адбываецца навокал.

А якой унікальнай школай лідэрства і калектывізму з'яўляецца студатрадаўскі рух БРСМ. Часовае працаўладкаванне ў складзе студэнцкіх атрадаў вырашае не толькі матэрыяльныя пытанні моладзі, але і павышае сацыяльную актыўнасць маладых людзей, стварае ўмовы для грамадска-карыснай дзейнасці, выхоўвае паважлівае стаўленне да працы.

Па заканчэнні сустрэчы ўсе прысутныя падзякавалі дэпутату за ўвагу і падтрымку, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы, куль-туры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Апанасёнак у адказ уручыла І. Ф. Мартынаву памятны сувенір.

Святлана ВАРОШКА.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность