САЙТ РАБОТАЕТ В ТЕСТОВОМ РЕЖИМЕ
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
27.09.2017

На якія праблемы ў першую чаргу павінны звяртаць увагу дэпутаты?

27.09.2017

Такое пытанне мы задалі выбраннікам народа.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Валерый БАРАДЗЕНЯ:

— Дэпутаты павінны займацца заканадаўчай дзейнасцю, усім тым, што прапісана ў Канстытуцыі і законе аб статусе дэпутата. Калі ж казаць больш шырока, то трэба адчуваць, чым жыве краіна, трэба цікавіцца той стратэгіяй развіцця, якая ёсць у дзяржаве. Трэба цікавіцца тым, як любое ведамства расстаўляе прыярытэты. Яшчэ адзін важны аспект: дэпутаты павінны адсочваць, каб у тых ініцыятывах, якія прапануюць міністэрствы, не было лабіравання галіновых інтарэсаў, а быў менавіта агульнадзяржаўны інтарэс.

Я лічу, што сёння нашы дэпутаты спраўляюцца са сваёй работай, прычым вельмі нядрэнна. Трэба пры гэтым памятаць, што дэпутаты бываюць розных узроўняў. У мясцовых Саветах яны павінны быць больш актыўныя, павінны браць на сябе адказнасць у прыняцці тых ці іншых рашэнняў. Бо палітыка нашай дзяржавы такая, што менавіта мясцовыя дэпутаты павінны адыгрываць асноўную ролю, знаходзіцца ў дыялогу з людзьмі і вырашаць іх праблемы.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность