САЙТ РАБОТАЕТ В ТЕСТОВОМ РЕЖИМЕ
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

20.09.2017

Новая прапанова

20.09.2017 00:20
Аўтар: Надзея Анісовіч
Палітыка, Парламент

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па эканамічнай палітыцы Ганна КАНАПАЦКАЯ сустрэлася з журналістамі, каб расказаць пра ініцыятывы, якія прапануюцца ў дачыненні да палітыкі па барацьбе з утрыманствам.

Асноўныя ідэі заключаюцца ў пераходзе на адрасную дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, фінансаванні пачатковай і сярэдняй адукацыі праз ваўчары і стварэнні інстытута індывідуальнага медыцынскага страхавання. Акрамя гэтага, прапановы закранаюць скарачэнне выдаткаў на падтрымку нерэнтабельных прадпрыемстваў і развіццё самазанятасці. Па словах Ганны Канапацкай, азнаёміцца з дакументам і паўдзельнічаць у абмеркаванні можна праз інтэрнэт.

Па-першае, на думку аўтараў ініцыятывы, адрасная грашова-сацыяльная падтрымка павінна фарміравацца на аснове дабрабыту кожнай сям'і. Зараз, напрыклад, камунальныя паслугі даціруюцца ўсім. Але ёсць людзі, якія сапраўды сёння могуць плаціць 100% за ваду, электрычнасць і г.д., а ёсць, напрыклад, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якім цяжэй здабыць гэтую суму. Увядзенне адраснай сацыяльнай падтрымкі дазволіць не размываць сродкі дзяржаўнага бюджэту на льготы і датацыі ўсім, а вызначыць тое кола асоб, якім яны сапраўды неабходныя. «У распрацоўцы ў нас цяпер знаходзіцца закон аб адраснай сацыяльнай фінансавай дапамозе грамадзянам Рэспублікі Беларусь», — дадала Ганна Канапацкая.

Па-другое, фінансаванне пачатковай і сярэдняй адукацыі з дапамогай ваўчараў. Гэта значыць рэалізацыя прынцыпу, калі грошы ідуць непасрэдна за вучнем. Гэты ваўчар таксама можа быць выкарыстаны на перападрыхтоўку працоўных кадраў, што важна, калі змяняецца рынак працы. Каб гэта сістэма запрацавала, роўныя ўмовы павінны быць як у дзяржаўных, так і ў прыватных устаноў адукацыі.

Па-трэцяе, увядзенне інстытута індывідуальнага медыцынскага страхавання праз адкрыццё кожнаму грамадзяніну страхавога медыцынскага назапашвальнага рахунку. Пры гэтым дзяржава нароўні з грамадзянамі ажыццяўляе салідарнае фінансаванне дадзенага страхавання.

Безумоўна, усё гэта немагчыма без пэўных эканамічных рэформаў. І ў тым ліку праз стымуляванне занятасці і стварэнне спрыяльнага дзелавога клімату, а таксама барацьбу з нерэнтабельнымі прадпрыемствамі, якія падтрымліваюцца за кошт дзяржаўных сродкаў. З гэтай мэтай, напрыклад, прапануецца правесці аўдыт дзяржпраграм, каб грошы адпраўляліся толькі туды, дзе яны сапраўды неабходныя. «Безумоўна, мы павінны стварыць умовы для інтэграцыі самых сучасных тэхналогій для таго, каб у Беларусі вырабляліся высокатэхналагічныя тавары і паслугі», — адзначыла Ганна Канапацкая.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность