Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

06.06.2019

П.А.Атрошчанка сустрэўся з калектывам лясгаса 

У аўторак з калектывам ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

П.А. Атрошчанка закрануў шэраг злабадзённых пытанняў: карупцыя, «праблема 328» (328 — артыкул у крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь — незаконны абарот наркотыкаў), абноўлены Лясны кодэкс.

 — Да 2014 года ў Беларусі было шмат злачынстваў, звязаных з распаўсюджваннем наркатычных сродкаў, — зазначыў П.А. Атрошчанка. — Увялі суровыя пакаранні за гэтыя злачынствы: 15, 20 гадоў... Нават за адну, так званую, «закладку» наркотыкаў можна атрымаць 18 гадоў. Менавіта тады ўзнік «Рух маці-328», удзельнік якога выступаюць за змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства. А іншыя выказваюць думку, каб наадварот, узмацніць яго жорсткасць. Я часта выступаю ў працоўных калектывах: меркаванні людзей разыходзяцца. Думаю, і сярод вас ёсць тыя хто «за» ўзмацненне пакарання,  тыя, хто супраць.

П.А. Атрошчанка такама засяродзіў увагу на асноўных новаўвядзеннях Ляснога Кодэкса, які ўступіў у сілу 29 сакавіка.

Удзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, дырэктар ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» Сяргей Уладзіміравіч Чэмка.

Было бачна, што паднятыя тэмы, «зачапілі» прысутных. Задаваліся і пытанні. Да прыкладу, як праводзіць вольны час дзецям у Беразіно, дзе пакуль няма дыскатэкі — падлеткам, па іх словах, няма чым заняцца і яны «прыдумляюць» самі сабе «хобі», якія іншы раз прыводзяць да супрацьпраўных дзеянняў.

На гэтае пытанне адказаў У.М. Навіцкі. Уладзімір Міхайлавіч засяродзіў увагу, на тым, што ў кожнай школе праводзяцца разнастайныя заняткі, да прыкладу, зараз працуюць аздараўленчыя пляцоўкі, можна паехаць на аздараўленне ў лагер, у школах таксама наладжаны дыскатэкі, у раёне — шмат мерапрыемстваў для падлеткаў. Галоўнае — каб школьнікі хацелі знайсці сабе карысны занятак, а бацькі, дарослыя тлумачылі ім, што можна рабіць, што нельга, кантралявалі. А што датычыцца гарадской дыскатэкі– плануецца, што яна будзе праводзіцца ў памяшканні цэнтральнай бібліятэкі (пасля яе рамонту).

У гэты ж дзень П.А. Атрошчанка правёў прыём грамадзян.

Юлія БУКЕЛЬ.

На здымку: П.А. Атрошчанка, С.У. Чэмка, У.М. Навіцкі.

Фота аўтара.


Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность