Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

11.09.2019

Памяць не выпаліш


Анатоль РОСТАЎ.
Фота аўтара.

У такіх месцах заўсёды адчуваеш: мінулае не сыходзіць у нябыт і праз дзесяцігоддзі. Трагедыя Драмлёва вось ужо 77 гадоў прыводзіць 11 верасня на месца спаленай вёскі людзей розных узростаў. Каб і сённяшнія пакаленні памяталі: тым ранкам жывымі з агню не выйшлі ні дарослыя, ні дзеці. Ніхто не меў літасці ад жорсткіх карнікаў…

З ТУЖЛІВАЙ МЕЛОДЫІ і вершаў, прасякнутых болем па ахвярах ліхалецця, пачынаецца мітынг-рэквіем. На месцы аднаго з вясковых хлявоў, у якім палілі драмлёўцаў, цяпер курган і тры бронзавыя жаночыя фігуры, што сімвалізуюць повязь пакаленняў, разарваную 11 верасня 1942 года агнём ды аўтаматнымі стрэламі.

43 двары, болей 180 чалавек ператварыліся ў попел… Па іх гучыць удар набату, абвяшчаючы пачатак мітынгу.


Вайна прынесла незлічоныя ахвяры. Лёс Драмлёва – агульны наш боль, пасля трагедыі вёска не адрадзілася, нагадаў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Віталь Кулак. Усяго гэткі лёс падзялілі 186 беларускіх вёсак, увекавечаных у мемарыяле “Хатынь”. Яшчэ 660 паселішчаў, якія перажылі катаванні, усё ж адбудаваліся наноў пасля ліхалецця. Існуюць яны і зараз, памятаючы пра свае ахвяры. Агульны лік тых вёсак, пасёлкаў, хутароў, дзе гітлераўцы са сваімі памагатымі тварылі забойствы, сягае за дзве тысячы…

У гэтай страшнай “арыфметыцы” вайны – на жаль, і нашае Драмлёва. “Таму вельмі трывожна, – падкрэсліў кіраўнік раёна, – усведамляць, што і сёння на планеце не зніклі канчаткова пагрозы ваенных ліхалеццяў, час ад часу гучаць тэрарыстычныя выбухі, а значыцца, трэба зноў і зноў звяртацца да гістарычных урокаў. Таму і збіраюцца штовосень каля падножжа кургана людзі – дзеля памяці, якую нельга выпаліць ніякім лютым агнём”.

Пра ахвярнасць нашай зямлі і надзею на мірную будучыню сённяшняй Беларусі распавядала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка. Жанна Уладзіміраўна выказала ўсю глыбіню сваіх пачуццяў, што агортваюць яе кожны раз, калі даводзіцца бываць на месцы нашай “вогненнай вёскі”. З пранікнёнымі словамі звярнуліся да прысутных сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі Сергій Петрусевіч і вучаніца першай гарадской школы Дар’я Канючка.

Праз два дні пасля драмлёўскага катавання, 13 верасня 1942 года, астанкі спаленых бязлітасныя гаспадары “новага парадку” дазволілі пахаваць на могілках у вёсцы Сцяпанкі. Адзін з тых, хто міжвольна стаў сведкам таго жудаснага пахавання, – мясцовы жыхар Іван Макасюк. Будучы яшчэ падлеткам, ён дапамагаў дарослым збіраць тое, што засталося ад целаў драмлёўцаў, над якімі пашчыравала полымя. Дасюль у Івана Аксенцьевіча перад вачыма страшныя карціны падзеі, на якіх – пачарнелыя рэшткі драмлёўцаў… Адчуваецца, памяць, якую ніякі час не здольны перакрэсліць, вяртае даўно ўжо пасівелага чалавека ў той дзень. Таму прамоўца ледзь стрымліваў слёзы… Згадаў ён і тое, як будаваўся мемарыял, а роўна паўвека таму (улетку 1969-га) у якасці старшыні Сцяпанкаўскага сельвыканкама дастаўляў урну з драмлёўскай зямлёй у Хатынь.

Словы выступоўцаў кранулі тых, хто сёння прыйшоў на гэта святое месца. Як і гук метранома, што адмераў абвешчаную хвіліну маўчання, і песня “Неба”, якую выконвалі нашы артысты – усё гэта дасягала не толькі слыху, але й душаў людзей. 

На здымку:кіраўнік раёна Віталь КУЛАК і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна СТАЦІЎКА падчас урачыстасці на мемарыяле “Драмлёва”.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность