Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

07.09.2019

Педагагічны савет Маларытчыны

Раённая канферэнцыя “Адукацыя Маларытчыны – сфера заці­каў­ленага ўзаемадзеяння  ведамстваў, устаноў, арганізацый”, што адбылася 30 жніўня ў гарадскім Доме культуры, аб’яднала больш за чатырыста прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Маларытчыны. Яны традыцыйна сабраліся напярэдадні новага навучальнага года, каб разам падвесці вынікі зробленага, абмеркаваць праблемы, што існуюць, пагаварыць аб перспектывах развіцця, вызначыць прыярытэтныя накірункі, паставіць задачы на бліжэйшы час.

Важнасць прафесіі настаўніка пацвярджаецца і тым, якую ўвагу ўдзяляюць яму органы мясцовай улады. У форуме педагогаў Ма­ларытчыны прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Шум, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка… Мерапрыемства дало своеасаблівы старт но­­­ваму навучальнаму году, сумеснай на­пру­жанай працы на­стаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

З раніцы на пляцоўцы перад уваходам у ГДК разгарнулася выстава ўстаноў адукацыі раёна, прымеркаваная да Года малой радзімы. На ёй можна было ўбачыць напрацоўкі педагагічных ка­лек­тываў,  якія мелі яркую краязнаўчую скі­ра­ванасць.


На канферэнцыі з асноўным дакладам вы­ступіла на­чальнік аддзела па аду­кацыі Таццяна Лаў­рэенка, якая падвяла вынікі работы за мі­нулы і пазнаёміла з задачамі на новы навучальны год. Галоўнай задачай па-ранейшаму застаецца якасць навучання. Рэсурсы для гэтага ў раёне ёсць. Спрыяе павышэнню якасці ведаў вучняў профільнае навучанне. У мінулым навучальным годзе было арганізавана вывучэн­не прадметаў на павышаным узроўні  ў дзевяці ўстановах аду­кацыі (раённая гім­назія, СШ №№ 1 і 2, Велікарыцкая, Лу­каўская Макранская, Ол­тушская,  Арэхаўская і Ланская СШ) для 118 вучняў 10-ых класаў і 51 вучня 11-ых класаў.

У Олтушскай і Ланской СШ былі адкрыты аграрныя класы. Павышэнню якасці адукацыі садзейнічаюць і факультатыўныя заняткі. У мінулым навучальным годзе імі было ахоплена 99,7% усіх вучняў. Для актывізацыі работы з высока матываванымі вучнямі ва ўстановах адукацыі раёна дзейнічала 11 рэсурсных цэнтраў, 6 міжшкольных факультатываў па прадметах школьнага курсу, дзе займаўся 151 вучань. Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года ў рэйтынгавай табліцы Брэсцкай вобласці Маларыцкі раён знаходзіцца на шостым месцы з дваццаці. Па папярэдніх дадзеных паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў гэтым годзе павысілася на 14,9% і склала 54,7%.

Таццяна Лаўрэенка таксама расказала пра вынікі ўдзелу вучняў устаноў адукацыі Маларытчыны ў трэцім (абласным) і чацвёртым (заключным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і канферэнцыі даследчых работ “З навукай у будучыню”, пра  рэалізацыю інавацыйных праектаў у раённай гімназіі, Гвозніцкім д/с-СШ, Лукаўскай СШ...

З цікавасцю былі заслуханы таксама выступленні загадчыцы я/с №6 райцэнтра Таццяны Трушко, настаўніка геаграфіі, кіраўніка школьнага гіс­торыка-краязнаўчага музея Пажэжынскай БШ Аляксандра Кардзелюка, дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанны Стаціўка. Вынікі работы жнівеньскага настаўніцкага форуму падвёў  старшыня райвыканкама Мікалай Шум.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўдзель­нікі нарады віталі 10 маладых спе­цыялістаў, што ўжо ўліліся ў рады настаўніцтва Маларытчыны. Высокая ацэнка работы педагогаў рэгіёна была замацавана ўзнагародамі. Традыцыйна лепшыя сейбіты добрага, разумнага, вечнага атрымалі граматы галоўнага ўпраўлення  па адукацыі, рай­выканкама, раённага Савета дэ­путатаў, аддзела па адукацыі. Павага і прызнанне педагагічнай працы з’яў­ляецца выдатным стымулам для да­лейшага развіцця і прафесійнага росту, удасканальвання свайго майстэрства. Акрамя таго,  дэпутат Жанна Стаціўка ўручыла Пісьмовую падзяку ад старшыні Палаты прадстаўнікоў На­цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі дырэктару Гвозніцкага д/с-СШ,  дэпутату Брэсцкага абласнога Савета па Маларыцкай выбарчай акрузе Марыі Афанасенка (на здымку) за шматгадовую добрасумленную працу,  узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Падчас  жнівеньскай нарады педа­гогаў былі падведзены  вынікі  раён­най  спартакіяды  школьнікаў Маларыцкага раёна за 2018/2019 навучальны год “Алімпійцы сярод нас” у рамках акцыі “Здаровы я – здаровая краіна” па 17 відах спорту ў трох групах (гарадскія ўстановы адукацыі; сельскія; гарадскія і сельскія – 9-ыя класы і маладзейшыя). Дыпломамі першай ступені і  памятнымі кубкамі ў сваіх групах ўзнагароджаны: СШ №2, Гвозніцкі д/с-СШ, Мельніцкая БШ. Дыпломы другой ступені атрымалі:  раённая гімназія,  Радзежская СШ, Макранская СШ, трэцяй ступені – СШ №1,  Лукаўская СШ,  Пажэжынская БШ.

Завяршылася штогадовая жні­веньская сустрэча педагогаў творчым канцэртам, які падрыхтавалі пе­дагогі і вучні ўстаноў аду­кацыі раёна. Усе прысутныя ра­зыходзіліся з добрым настроем, новымі планамі і спадзяваннямі на новы навучальны год.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность