Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

09.01.2019

Рэагаваць на праблемы аператыўна

09.01.2019

Справаздача дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.І.Качыны за 2018 год

Дзейнасць дэпутацкага корпуса ў 2018 годзе была накіравана на рэалізацыю ўстановак Кіраўніка дзяржавы, адрасаваных дэпутатам у Пасланні беларускаму народу і Парламенту, а таксама дакументаў, якія вызначаюць стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў бягучай пяцігодцы. З улікам гэтых патрабаванняў на сесіях і быў прыняты шэраг сістэмных заканадаўчых мер па развіцці фінансава-крэдытнай і інвестыцыйнай палітыкі, галін рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы, умацаванні нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку.

Камфортныя і прадказальныя ўмовы вядзення бізнесу павінны стаць нацыянальным брэндам. Гэтым тэзісам кіраваліся дэпутаты пры карэкціроўцы Банкаўскага кодэкса, удасканаленні механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, павышэнні празрыстасці дзяржзакупак і спрашчэнні працэдур па міжнародных дагаворах. У рэчышчы ўстановак Прэзідэнта краіны па развіцці прадпрымальніцтва праводзіцца сур'ёзная работа па дэкрыміналізацыі эканамічнага заканадаўства. З'явілася больш магчымасцяў для вядзення бізнесу ў лясной гаспадарцы і дарожна-транспартнай галіне. Прававое афармленне атрымала такая інавацыйная сфера, як беспілотная авіяцыя. Зроблены першы крок да ўкаранення ў Беларусі вытворчасці арганічнай прадукцыі. Гэты перспектыўны накірунак сельскагаспадарчай галіны можа дапамагчы аграрыям асвоіць новыя нішы на сусветным рынку, павялічыць колькасць працоўных месцаў у дзяржсектары.

Адначасова з рашэннем задач па прававым забеспячэнні развіцця эканомікі на сесіях быў прыняты шэраг мер па ўмацаванні канстытуцыйных правоў і сацыяльных гарантый. У прыватнасці, пашырана дзяржаўная падтрымка ў набыцці жылля ветэранам, інвалідам баявых дзеянняў і некаторым катэгорыям малазабяспечаных грамадзян. Працягваецца падрыхтоўка яшчэ цэлага комплексу прапаноў па ўдасканаленні жыллёвых адносін. Асаблівая ўвага надавалася распрацоўцы карэктыў у Працоўны кодэкс. Дакумент улічвае сучасныя тэндэнцыі на рынку працы і больш гнутка рэгулюе пытанні забеспячэння занятасці. Таму працу над гэтымі законапраектамі трэба весці максімальна адкрыта.

Важнай умовай устойлівага развіцця любой краіны з'яўляецца захаванне сацыяльнай стабільнасці і грамадзянскай салідарнасці. На гэта накіраваны карэкціроўка Закона аб масавых мерапрыемствах і папраўкі, унесеныя ў заканадаўства аб СМІ. Мэта гэтай работы -- надаць грамадскім дыскусіям больш канструктыўную, адказную і стваральную накіраванасць. Галоўнымі прыярытэтамі ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляюцца прасоўванне на сусветнай арэне Беларусі як ІТ-краіны, ідэі паглыблення эканамічнай інтэграцыі на кантыненце, падтрымка ініцыятывы аб перазапуску Хельсінкскага працэсу на прынцыпах даверу і супрацоўніцтва. Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння абмяркоўваліся падчас сустрэч з парламенцкімі дэлегацыямі замежных дзяржаў. Найважнейшым напрамкам застаецца еўразійская інтэграцыя. Вядучую ролю ў яе развіцці іграе стратэгічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. Асноўны акцэнт быў зроблены на тых пытаннях, якія найбольш хвалююць людзей, роўнасці правоў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання.

Нельга не адзначыць пазітыўныя зрухі і на еўрапейскім вектары парламенцкага супрацоўніцтва. Рэгулярныя кантакты з калегамі з Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы дазваляюць павышаць узровень узаемаразумення. Важна, што гэты дыялог вядзецца не толькі ў Страсбургу. Наведваючы Мінск і рэгіёны Беларусі, размаўляючы з людзьмі, еўрапейскія палітыкі могуць асабіста пераканацца, што эвалюцыйны шлях пераўтварэнняў -- гэта прынцыповы выбар беларускага народа. Прапанова Беларусі зрабіць сферу лічбавай эканомікі прыярытэтам Усходняга партнёрства выклікала вялікую цікавасць у палітычных, экспертных і дзелавых колах не толькі краін-удзельніц гэтай ініцыятывы ЕС, але і іншых дзяржаў Еўропы.

У полі зроку дэпутацкага корпуса і забеспячэнне дабрабыту нашых грамадзян. У сучасных умовах гэта перш за ўсё залежыць ад культывавання ў грамадстве духу прадпрымальніцтва. Гэта сёння найважнейшая задача ў выбарчых акругах.

Прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы ў працоўных калектывах ўжо сталі звыклымі для жыхароў Бярозаўскага выбарчай акругі №9, у склад якой уваходзіць і Пружанскі раён. Работа ў выбарчай акрузе дазволіла дэпутату своечасова выявіць хвалюючыя пытанні ў жыцці выбаршчыкаў і накіраваць намаганні на аператыўнае вырашэнне праблем, якія ўзнікаюць. За 2018 год у акрузе дэпутатам праведзена 58 сустрэч у працоўных, вучнёўскіх і іншых калектывах, арганізавана 15 прыёмаў грамадзян, падчас якіх выслухана 96 выбаршчыкаў. На разглядзе ў Леаніда Іванавіча знаходзіліся 102 звароты выбаршчыкаў. Найбольш актуальнымі аказаліся пытанні працоўнай занятасці, работы жыллёва-камунальнай службы, стану дарог і газіфікацыі аграгарадкоў. Хочацца заўважыць, што нярэдка звароты носяць грамадскі характар, што дазваляе вызначыць актуальныя праблемы і, па магчымасці, вырашаць іх сумесна з органамі выканаўчай улады. Зразумела, па аб'ектыўных прычынах не ўсе пытанні атрымліваецца вырашыць.

З мэтай дэталёвага валодання сітуацыяй у акрузе Л.І.Качына ўдзельнічаў у пасяджэннях органаў мясцовай улады. Работа народнага абранніка ў акрузе асвятлялася праз сродкі масавай інфармацыі. За сухімі справаздачнымі лічбамі -- вырашэнне канкрэтных пытанняў людзей, а гэта самая галоўная з задач сярод тых, што стаяць перад дэпутацкім корпусам.

-- Асаблівую павагу выклікала пазіцыя нашых аграрыяў. Запомнілася сустрэча з кіраўніцтвам і работнікамі ААТ "Агра-Калядзічы" падчас уборкі. Свой патрыятызм гэтыя людзі праяўляюць у працы, застаючыся адданымі роднай зямлі, -- дзеліцца ўражаннямі Л.І.качына. -- А сустрэчы з выпускнікамі гэтага года ўмацавалі ў думцы, што сучасная школа -- гэта школа актыўнага грамадзяніна: радуе, што наша моладзь зацікаўлена не толькі ў асабістай будучыні, але і ў будучыні сваёй краіны.

Дэпутат знаходзіць час і для дабрачыннасці: прымае ўдзел у рэспубліканскіх акцыях, у іх ліку і акцыя "Нашы дзеці", якая ладзіцца ў гэтыя дні.

Падрыхтавала Марына Вакульская.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность