Рус Бел Eng
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75         

Электронная почта: inform@house.gov.by

22.01.2021

Тэнгіз Думбадзэ: Самае галоўнае — навучыцца чуць адно аднаго

22.01.2021
Аўтар: Вольга Мядзведзева

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Тэнгіз ДУМБАДЗЭ:

— Літаральна толькі што завяршылася чарговая дыялогавая пляцоўка на базе Мінскага трактарнага завода. Адбылася вельмі цікавая сустрэча, якая доўжылася амаль тры гадзіны. Большасць яе ўдзельнікаў — моладзь. Яны запрасілі нас, каб абмеркаваць актуальныя, на іх погляд, пытанні, якія мы маглі б узняць перад Усебеларускім народным сходам.

Хачу адразу сказаць, і мне гэта вельмі прыемна, што рыторыка сустрэчы была патрыятычная.

Так, прыйшлося правесці своеасаблівую паўгадзінную лекцыю, падчас якой я расказаў пра сваю журналісцкую дзейнасць: што ўбачыў, да чаго прыводзяць рэвалюцыі. Я сказаў, што мы гатовыя да эвалюцыі, да перамен, але рэзка змяняць штосьці нельга. Усе з гэтым пагадзіліся.

Вельмі актыўна абмяркоўвалі балючае рашэнне Савета ІІHF (Міжнароднай федэрацыі хакея) аб пераносе чэмпіянату свету — 2021 з Беларусі. Усе са шкадаваннем канстатавалі, што гэта не самае мудрае рашэнне.

Адна з праблем, якую моладзь хацела б падняць перад народным форумам, датычыцца заробкаў. Трэба сказаць, што заробкі на МТЗ адносна нядрэнныя, але гаворка ішла пра тое, што іх не хапае на набыццё ўласнага жылля. Адбылася цікавая палеміка паміж самімі маладымі людзьмі. Апаненты пыталіся: чаму тыя, каму не хапае грошай, не шукаюць дадатковых магчымасцяў? Бо жыллё — гэта дабро, якое чалавек стварае сабе сам. Дзяржава дапамагае: забяспечвае прымальныя працэнтныя стаўкі крэдытаў, дае льготы. Але асноўны клопат па забеспячэнні жылля павінен легчы на плечы таго, хто мае ў ім патрэбу. Ніхто гатовае на сподачку не дасць.

Вядома, хочацца, каб мы пабудавалі такую краіну, дзе кожная сям'я магла б лёгка вырашыць жыллёвае пытанне. Але пакуль тое недасягальна не толькі ў нас. Напэўна, няма ў свеце ідэальнай у гэтым плане дзяржавы.

Шмат казалі пра палітыку, пра палітычную сімволіку. Відаць, як тое, што адбываецца ў краіне, хвалюе беларускую працоўную моладзь.

Я гаварыў аб тым, што трэба шанаваць іншае меркаванне, але важна заставацца патрыётамі і любіць сваю Радзіму, захоўваць яе. Гэтага ніхто не зробіць за нас. І ніхто, акрамя нас, не зробіць яе лепшай. Самае галоўнае — навучыцца чуць адно аднаго, разумець і жыць так, каб стварыць нашчадкам цудоўныя ўмовы для працягу добрых традыцый на роднай беларускай зямлі.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность

220010, Республика Беларусь, г. Минск, ул. Советская, 11

Отдел по организации работы с документами
Тел.: (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Отдел по работе с обращениями граждан и юридических лиц
Тел.: (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58

Направить электронное обращение в адрес Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь и ее Секретариата вы можете здесь

Пресс-служба
Тел./Факс: (017) 222 64 75
E-mail: inform@house.gov.by