Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

06.06.2019

У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама

06.06.2019

У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама, удзел у якім прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый Гобараў, старшыні райвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама, арганізацый вобласці.

Папярэднічаў пасяджэнню навучальны семінар, які прайшоў на базах ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і ЗАТ “ААБ-Агра Цяцерына” (Круглянскі раён), дзе ўдзельнікі яго наведалі машынныя двары гаспадарак і збожжаток апошняй. Былі дэтальна і ў ва ўсіх аспектах разгледжаны тэмы гатоўнасці абодвух раёнаў да правядзення ўборачных работ бягучага года, тэхналагічныя і тэхнічныя аспекты падрыхтоўкі камбайнаў да жніва з мэтай змяншэння страт зерня, асабліва крыжакветкавых культур, а таксама зернесушыльных комплексаў, складскіх памяшканняў.

На выязным пасяджэнні Магаблвыканкама, якое прайшло ў г. Круглае, прааналізаваны ход нарыхтоўкі сельгаспрадпрыемствамі вобласці травяных кармоў для грамадскага статку жывёлы на будучы зімова-стойлавы перыяд і гатоўнасць сельгасарганізацый да правядзення ўборкі ўраджаю 2019 года. Была прызнана нездавальняючай праца шэрагу раёнаў рэгіёну па нарыхтоўцы травяных кармоў, выкананні заданняў назапашвання іх у палімерную плёнку, падрыхтоўцы тэхнікі да жніва. Вызначаны комплекс дадатковых арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якая дазволяць да 15 чэрвеня ўбраць першы ўкос ўраджаю траў, а да 25 цалкам завяршыць усю падрыхтоўчую работу да жніва. 

Леанід Заяц прыняў шэраг кадравых рашэнняў. 

Аўтар Міхась Карпечанка

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность