Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
30.01.2019

Вясковы дух у атачэнні гмахаў

30.01.2019
Аўтар: Ірына Асташкевіч, Вольга Мядзведзева
Грамадства, Рэгіёны

Калі гавораць Мічурынская, маюць на ўвазе Брылёва. Калі гавораць Брылёва, маюць на ўвазе Мічурынская

Справа ў тым, што афіцыйная назва аграгарадка, які адносіцца да Красненскага сельсавета Гомельскага раёна, — Мічурынская. Але ж менавіта гэты аграгарадок з'яўляецца цэнтрам славутай на ўсю Беларусь гаспадаркі — КСУП «Брылёва». Таму ў гаворцы жыхары часцей карыстаюцца гэтай назвай, каб абазначыць тэрыторыю, дзе яны жывуць. Магчыма, яшчэ і таму, што Брылёва — гэта вядомы брэнд агародніны, якую тут вырошчваюць і перапрацоўваюць. А яшчэ ўсе ведаюць, што магутную гаспадарку апошнія 40 гадоў узначальвае славуты Герой Сацыялістычнай працы Аркадзь Кобрусеў. Ён з паплечнікамі тут займаўся і стварэннем інфраструктуры, якую да статусу аграгарадка нескладана было ўдасканаліць дзесяць гадоў таму. (Полная версия статьи)

КАМЕНТАРЫЙ У ТЭМУ

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Яўген АДАМЕНКА:

— Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі дала моцны штуршок развіццю сельскай гаспадаркі нашай краіны. Толькі на працягу першага этапу — з 2005-га да 2010 года агульны аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў грашовым вымярэнні павялічыўся больш чым у чатыры разы, гэтакі ж рост прадукцыі адбыўся і ў разліку на душу насельніцтва. Выраслі валавы збор і ўраджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур, колькасць жывёл, вытворчасць малака, сярэдні ўдой, прыбаўленне жывёлы ў вазе, прыбытак і рэнтабельнасць, экспарт, а таксама спажыванне айчынных прадуктаў харчавання і іх рэсурсы. Выраслі і заробкі работнікаў сельскай гаспадаркі.

Асноўныя мерапрыемствы праграмы былі згрупаваны па двух асноўных кірунках: сацыяльная і вытворчая сферы. Першая мела на ўвазе павышэнне жыццёвага ўзроўню аграрыяў, удасканаленне інфраструктуры вёсак, развіццё жыллёвага будаўніцтва, камунальнага абслугоўвання, мадэрнізацыю дарог, развіццё адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, сферы паслуг. Другая — удасканаленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямель, развіццё буйных вытворчасцяў, фермерства, асабістых гаспадарак, перапрацоўку, замацаванне кадраў, забяспечанасць тэхнікай.

Толькі ў сельскай гаспадарцы маладыя сем'і атрымалі магчымасць адразу пасля ВНУ мець жыллё. У многіх населеных пунктах, якія набылі статус аграгарадкоў, упершыню з'явіліся пошта і банк, былі рэканструяваны дзіцячыя садкі, магазіны, школы, адрадзіліся комплексна-прыёмныя пункты, адкрыліся закрытыя раней камбінаты бытавога абслугоўвання. У пашпарце аграгарадкоў дакладна было прапісана, колькі дарог павінна быць з цвёрдым пакрыццём, колькі — з палепшаным, колькі ліхтароў павінны асвятляць вуліцы... І гэта ўсё было выканана.

Вясной мінулага года Прэзідэнт на нарадзе па развіцці сельскай гаспадаркі паставіў чарговую задачу — стварэнне вёскі будучыні, жыццё ў якой ні ў чым не павінна саступаць гарадскому. Былі вызначаны шэсць аграгарадкоў, якія паслужаць узорам: Астрамечава ў Брэсцкай вобласці, Копысь — у Віцебскай, Ляскавічы — у Гомельскай, Абухава — у Гродзенскай, Малыя Славені — у Магілёўскай, Сноў — у Мінскай. Вёска будучыні — гэта ўжо не проста наяўнасць усяго неабходнага для жыцця і работы, але і забяспечанасць новага ўзроўню сацыяльных стандартаў — работа з высокім заробкам, басейн, кінатэатр, музей...

Міграцыя насельніцтва з вёскі ў горад — працэс натуральны, урбанізацыя адбываецца ва ўсім свеце, але і сама вёска становіцца іншай, і работа селяніна кардынальна змяняецца. Прыходзяць новыя, больш эфектыўныя тэхналогіі, якія не патрабуюць ужо ранейшай колькасці чалавечых рэсурсаў. Разам з тым узнікае патрэба ў развіцці сферы паслуг на вёсцы, і працоўная сіла перацякае сюды: утрыманне інфраструктуры, трэнерства, дадатковая адукацыя, дапамога старэйшаму пакаленню, развіццё культурнай спадчыны, прыём турыстаў.

Да нас зараз прыязджаюць замежныя дэлегацыі і выказваюць захапленне дасягнутым узроўнем развіцця сельскай гаспадаркі і ўзроўнем камфорту сельскіх жыхароў. Многія жадаюць пераняць беларускі вопыт, скарыстацца нашымі тэхналогіямі, запрашаюць нашых спецыялістаў.

Вельмі каштоўнае ў праграме тое, што дзяржава, калі робіць стаўку на буйныя вытворчасці поўнага цыкла, не забывае і пра вёсачкі, у якіх засталося па некалькі жылых дамоў. У такіх населеных пунктах створаны ўмовы для развіцця фермерскіх гаспадарак, турызму, прыватнага бізнесу.

Можна сказаць, што Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі ўдыхнула ў сельскую гаспадарку краіны новае жыццё, яна цалкам апраўдала сваю назву.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность