16.01.2008

16 студзеня 2008 года ў Пастаяннай каміссіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

 

У пасяджэнні акрамя дэпутатаў Камісіі і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел навукоўцы: дырэктар і рад супрацоўнікаў Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», супрацоўнікі кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта, лабараторыі моўнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

 

Члены рабочай групы прадоўжылі работу над раздзелам «Арфаграфія» Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. На пасяджэнні былі разгледжаны параграфы главы ІІІ «Правапіс мяккага знака і апострафа», главы IV «Правапіс абрэвіятур», главы V «Правапіс некаторых марфем», а таксама распачата работа над некаторымі параграфамі главы VI «Правапіс вялікай і малой літар».

 

 

У адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю работа па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў рамках рабочай групы будзе працягнута 17 студзеня бягучага года.

Все новости
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность