Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

27.09.2012

Накануне парламентских выборов заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации Глаз А.Т. дал интервью парламентскому корреспонденту газеты «Звязда».

А.Т.Глаз поделился своими размышлениями о ходе избирательной кампании, качествах, которыми должен обладать народный избранник, а также о значимости взаимодействия с исполнительной ветвью власти: «Упэўнены, што перамогуць людзі годныя, бо наш народ выпрацаваў сур’ёзнае супрацьяддзе ад прыгожых слоў. Калі чытаю праграмы кандыдатаў у палову друкаванага аркуша, то ўсміхаюся з выглядам чалавека дасведчанага. Я, калі і першы раз ішоў на выбары, упісаў толькі 5 пунктаў. Справа ў тым, што выканаць шматлікія абяцанні немагчыма, ды і не трэба, інакш у краіне настане хаос. Праграма кандыдата павінна заключацца ў выпрацоўцы заканадаўчай базы для далейшага стабільнага развіцця дзяржавы і павышэння дабрабыту людзей. Пры гэтым заканадаўчая база не павінна часта мяняцца.

 

Але фігура дэпутата ў простых людзей заўсёды асацыюецца з чалавекам, які можа дапамагчы. У сувязі з гэтым было б вельмі карысна для падтрымкі аўтарытэту дэпутата, каб па выніках выбарчай кампаніі ў Савеце Міністраў прымалася рашэнне, якім у план сацыяльна-эканамічнага развіцця былі б уключаны найбольш важныя праблемы ад кожнай акругі. Калі б такім чынам дэпутату пры падтрымцы Ўрада і мясцовай улады ўдалося вырашыць хоць бы па адной праблеме ў кожным з раёнаў, якія ўваходзяць у яго выбарчую акругу, было б выдатна!»

 

Касаясь нюансов взаимодействия с местной властью, парламентарий отметил: «Існуе нядобрая практыка, калі нейкую праблему не ўдаецца вырашыць ні народнаму абранніку, ні кіраўніцтву раёна або вобласці, аднак варта прыехаць сталічнаму начальству — раптам магчымасці знаходзяцца і праблема вырашаецца. Што цікава, «магчымасці» не падаюць з неба, а адбіраюцца ў іншых. Акрамя шкоды для аўтарытэта ўлады, такая практыка нічога не дае. Бо ў людзей складваецца ўражанне, што па кожнай праблеме трэба звяртацца на самы верх». А.Т.Глаз подчеркнул: «Чым больш будзе прыніжацца ўлада ўнізе, тым, на жаль, меншым будзе яе аўтарытэт наверсе. Мясцовая ўлада павінна вырашаць усё. Аўтарытэт мясцовай улады — фундамент, на якім трымаецца дзяржава».

 

Депутат рассказал о наиболее важных проблемах округа, которые ему удалось решить за четыре года: «Зроблена нямала, складана нешта вылучыць. Рады, што разам з выканаўчай уладай удалося значна палепшыць базу аховы здароўя ў Бабруйскім і Кіраўскім раёнах. Разам з кіраўніцтвам Кіраўскага раёна вырашылі праблему абезжалезвання вады ў Жылічах, дзе знаходзіцца сельгаскаледж на 1000 чалавек.

Мне прыемна, што летась, калі падчас уборкі бульбы ў Глускім раёне высветлілася, што камбайнаў катастрафічна не хапае, знайшоў падтрымку Міністэрства прамысловасці, і раён атрымаў два новенькія камбайны. Добра, што правялі тэрмарэнавацыю старых панэльных дамоў і аб’ектаў сацкультбыту, значна паскорылі газіфікацыю буйных населеных пунктаў Бабруйскага раёна: пасёлка Глуша і аграгарадка Варатынь... Але не менш важна і тое, што сотні людзей атрымалі дапамогу ў вырашэнні асабістых праблем».

 

А.Т.Глаз прокомментировал обвинения, которые нередко звучат в адрес депутатского корпуса, в частности по поводу незначительного количества инициированных парламентариями законопроектов, а также их безынициативности по упреждению экономического кризиса 2011 года. Депутат отметил: «Гэткія меркаванні разлічаны на недасведчанага чалавека. Заканадаўчая дзейнасць павінна ісці сістэмна. Немагчыма, ды і нельга, каб кожны дэпутат ініцыяваў закон. Сама па сабе ініцыятыва яшчэ не азначае, што яна патрэбна грамадству і краіне. Мы рыхтавалі законы, якія патрабавала жыццё. На працягу чацвёртага склікання прынялі 429 законаў, альбо прыкладна па 100 за год. Наўрад ці большая колькасць мэтазгодная, бо тады законы былі б няякасныя, нявывераныя і няўзгодненыя. На рабочых групах мы, бывае, па 40 хвілін абмяркоўваем адну фармулёўку, каб пазбегнуць дваістага тлумачэння. Гэтыя чатыры гады мы былі загружаны пад завязку. З поўнай адказнасцю заяўляю, што ніводны дэпутат не марнаваў час у Палаце прадстаўнікоў. Паглядзіце, якія важныя законы былі прынятыя толькі апошнім часам: — аб банкруцтве, аб інвестыцыях, Жыллёвы кодэкс».

 

Особое внимание А.Т.Глаз уделил вопросам, касающимся работы средств массовой информации. «У працы з прэсай маю святое правіла: «Не падманвай». Не хочаш — не кажы, але хлусіць нельга. У размове з журналістамі выказваю сваю пазіцыю і аргументую яе. У гэтым плане прэсе ўдзячны. Хоць у сталічных СМІ ёсць, на жаль, тое, чаго няма ў рэгіянальных: прамоўленае тут важней за сутнасць сказанага. Мінскія журналісты з такой прагай хапаюцца за слова, якое можна падаць як сенсацыю, што ісціна застаецца на другім плане. Так атрымалася з інфармацыяй пра тое, быццам Глаз супраць гімназій і ліцэяў. На самай справе гаворка ішла аб тым, што ў апошні час павелічэнне колькасці гімназій і ліцэяў становіцца нечым накшталт моды і не спрыяе якасці адукацыі, не апраўдвае затрачаныя сродкі. Таму да гэтага трэба ставіцца больш адказна. Хацелася б, каб журналісты, калі размаўляюць з дэпутатам, бачылі самога дэпутата, яго разуменне сітуацыі, а не палявалі за «смажаным» словам», — сказал депутат.

 

Касаясь тех проблем, которые ему не удалось решить за период парламентской деятельности, А.Т.Глаз выделил три позиции: «Першая звязана з алкагалізацыяй насельніцтва. Была думка правесці парламенцкія слуханні і прыняць адпаведны законапраект. Праблема п’янства — комплексная, яе трэба вырашаць сістэмна і паступова. Трэба даць адказ на пытанне: гарэлка — гэта палітыка або эканоміка? І калі быць шчырымі, то мы ўбачым, што эканомікай тут і не пахне. Другая праблема датычыцца невялікай колькасці людзей — тых, хто не жадае атрымліваць пашпарты з ідэнтыфікацыйнымі нумарамі. Яны маюць на гэта права, і ёсць схема рашэння, якая знойдзена ў шэрагу дзяржаў. Не ўдалося атрымаць падтрымку Ўрада па пачатку вяртання абясцэненых грашовых укладаў савецкага часу. Спадзяюся, мае пераемнікі вырашаць і гэтыя пытанні».

 

А.Т.Глаз рассказал также о том, почему принял решение не баллотироваться на следующий срок, и о своих дальнейших планах.

 

Интервью с парламентарием опубликовано в газете «Звязда» под заголовком «Анатоль Глаз: «Упэўнены, што перамогуць годныя».

 

«Могилевские ведомости», 27 сентября, «Звязда», 22 сентября 2012 г.

 

Все новости
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность