Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
11.03.2020

Андрэйчанка: важна захаваць і нарасціць фундамент добрых адносін Беларусі і Кубы

11 сакавіка 2020

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна захаваць і нарасціць фундамент добрых адносін Беларусі і Кубы. Значную ролю ў гэтым могуць адыграць парламентарыі дзвюх краін. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом Кубы ў Беларусі Хуанам Вальдэсам Фігероа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер канстатаваў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кубы ў апошнія гады скарацілася. Аднак пасля сустрэчы ў Мінску кіраўнікоў дзвюх дзяржаў (прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс наведаў Беларусь з афіцыйным візітам у кастрычніку 2019 года) быў падрыхтаваны план сумесных дзеянняў па развіцці двухбаковых адносін. У бліжэйшы час намеснік міністра замежных спраў Беларусі наведае Гавану, дзе, як чакаецца, дакумент будзе падпісаны. Плануецца, што ў маі ў кубінскай сталіцы адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі.

"Мы зацікаўлены ў тым, каб яно адбылося, каб мы захавалі і нарошчвалі фундамент добрых напрацовак", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Да работы камісіі павінны падключыцца і дэпутаты, лічыць ён.

Спікер перакананы, што візіт прэзідэнта Кубы ў Беларусь заклаў добрую аснову для таго, каб краіны больш інтэнсіўна развівалі супрацоўніцтва. Перспектывы старшыня Палаты прадстаўнікоў назваў добрымі. Значную ролю ў рэалізацыі патэнцыялу павінны адыграць і дэпутаты. Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ўзаемадзеянне з кубінскімі калегамі для беларускіх парламентарыяў у прыярытэце. Так, парламент Кубы заўсёды можа разлічваць на падтрымку Палаты прадстаўнікоў у міжнародных арганізацыях.

Пасол Кубы перадаў Уладзіміру Андрэйчанку запрашэнне старшыні Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы Эстэбана Ласа Эрнандэса наведаць гэту краіну, правесці перагаворы і намеціць шляхі інтэнсіфікацыі двухбаковых адносін. Дыпламат выказаў упэўненасць, што развіццё супрацоўніцтва пойдзе на карысць беларускім і кубінскім народам.

Усе інтэрв'ю