Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
29.06.2020

Беларусам важна захаваць суверэнную дзяржаву

29 чэрвеня 2020, 11:47

Беларусам важна захаваць суверэнную дзяржаву. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская.

Дэпутат нагадала, што на заранку станаўлення незалежнасці беларусы праходзілі ўжо этап, "калі ўсё ламаюць і на разрусе будуюць нешта новае". "Я катэгарычна супраць паўтарэння. Тады, цяперашняя моладзь можа гэтага і не помніць, былі прыняты ўсе меры, каб стабілізаваць сітуацыю. А сёння адназначна важна захаваць тое, што ў нас створана, - суверэнную дзяржаву", - сказала Марына Лянчэўская.

Яна падкрэсліла, што Беларусь - моцная, суверэнная дзяржава, якая стала на шлях развіцця. Кіраўніцтва краіны разумее існуючыя праблемы, засяроджвае на іх увагу. "Пазітыўныя змяненні павінны быць, гэта нармальна. Любое грамадства не можа стаяць на месцы, як балота. Яно павінна рухацца і развівацца", - рэзюмавала парламентарый.

Усе інтэрв'ю