Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
01.07.2021

1 ліпеня 2021 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Богдан А.Л., дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» Карпенка Ф.М., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Л.Э.Макарына-Кібак, адкрываючы пасяджэнне, адзначыла, што праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў» зʼяўляецца заканадаўчай ініцыятывай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Старшыня Пастаяннай камісіі ахарактарызавала неабходнасць, якая абумовіла падрыхтоўку законапраекта, і сферу яго дзеяння, а таксама расказала аб грамадскім абмеркаванні праекта Закона і яго выніках.


Ф.М.Карпенка праінфармаваў прысутных аб стане сістэмы донарства крыві, яе кампанентаў у Рэспубліцы Беларусь і перспектывах развіцця бязвыплатнага донарства. Дакладчык расказаў аб асноўных палажэннях законапраекта, зрабіўшы акцэнт на прагназаваных выніках іх прымянення.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Курсевіч В.В., адказная за падрыхтоўку законапраекта, праінфармавала прысутных аб рабоце над гэтым дакументам, заўвагах і прапановах, якія паступілі ў камісію, адзначыўшы, што яны не носяць канцэптуальнага характару.


Па выніках абмеркавання пытання камісія прыняла рашэнне ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» накіраваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донортсва крыві і яе кампанентаў» Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь як канчаткова падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны план работы Пастаяннай камісіі на III квартал 2021 года і іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.

 


Усе навіны