Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
10.04.2019

10 красавіка 2019 года адбылося сустрэча дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі працоўнага калектыву рэдакцыі «Настаўніцкай газеты».

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк пункцірна акрэсліў задачы, над вырашэннем якіх працуе камісія для таго, каб забяспечыць не толькі функцыянаванне, але і дынамічнае развіццё адукацыі, культуры і навукі. Чакаецца паступленне на разгляд у Палату прадстаўнікоў праекта новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Кодэкс, з’яўляючыся адным з важнейшых дакументаў дзяржавы, у той або іншай ступені закранае інтарэсы амаль усіх людзей, а больш за мільён чалавек непасрэдна удзельнічаюць у адукацыйным працэсе або ў якасці навучэнцаў, або ў якасці супрацоўнікаў сістэмы адукацыі. Задача камісіі заключаецца ў тым, каб пасля паступлення праекта зрабіць ўсё неабходнае для таго, каб Кодэкс пасля яго прыняцця садзейнічаў развіццю школьнай адукацыі, набліжэнню прафесійнай адукацыі да сучаснай вытворчасці, павышэнню прэстыжу педагагічнай працы і статуса педагога, развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы адукацыі.


 

Дэпутаты не проста чакаюць паступлення Кодэкса на разгляд, але і мэтанакіравана рыхтуюцца да гэтага. Шматлікія пытанні функцыянавання сістэмы адукацыі разглядаліся на круглых сталах, некалькі разоў праводзіліся выязныя пасяджэнні на базе самых розных устаноў адукацыі Бабруйска, Баранавіч, Гродна. Выязджалі дэпутаты камісіі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Інстытут пагранічнай службы, Беларускую акадэмію мастацтваў, Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.


 

Дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання быў прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. З яго прыняццем завяршыўся працэс актуалізацыі і кадыфікацыі нарматыўных палажэнняў сямі законаў, што дзейнічалі ў культурнай сферы. Кодэкс аб культуры адпавядае сучаснаму стану грамадскіх адносін і закладвае аснову для далейшага ўдасканалення механізмаў развіцця сферы культуры. Кодэкс уступіў у дзеянне ў поўным аб’ёме ў пачатку лютага 2017 года. Зараз ужо праводзіцца работа па выяўленню недакладнасцей і ўпушчэнняў. Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы ўжо падрыхтаваны і накіраваны ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь прапановы па ўдакладненні Кодэкса.


У нашай краіне створана сістэма заканадаўства ў сферы навукі і аховы інтэлектуальнай уласнасці. Прыняты такія законы, як «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі», «Аб навуковай дзейнасці», «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Аб навукова-тэхнічнай інфармацыі», а таксама цэлы блок законаў аб ахове аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Камісія на працягу двух з паловай гадоў сваёй работы забяспечвае ўдасканаленне прававога механізма забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Зроблены пэўныя захады для развіцця заканадаўчай базы ў гэтых сферах. Прыняты або падрыхтаваны для прыняцця 6 праектаў законаў, у тым ліку 2 (праект Закона «Аб геаграфічных указаннях» і праект Закона «Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем») у новай рэдакцыі. Таксама шмат увагі надаецца развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навукі і інтэлектуальнай уласнасці. Для гэтага намаганні дэпутатаў накіраваны на ўдасканаленне міждзяржаўнай сістэмы аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ў межах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах забеспячэння добрасумленнай канкурэнцыі, абароны рынкаў збыту айчыннай прадукцыі, што дазволіць пашырыць экспартны патэнцыял вытворцаў прадукцыі.


 

Гэта толькі самыя асноўныя накірункі дзейнасці камісіі і дэпутатаў, якія ўваходзяць у склад камісіі. Але, як вядома, дэпутацкая дзейнасць не абмяжоўваецца выключна работай у межах будынка Дома Урада. Вельмі важная, а можа нават і самая галоўная работа дэпутатаў — гэта работа ў выбарчых акругах, работа з выбаршчыкамі. У адпаведнасці з графікам Палаты прадстаўнікоў адзін тыдзень у месяц дэпутаты працуюць у выбарчых акругах, дзе праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, вядуць прыём грамадзян. Але, трэба сказаць, гэта работа не абмяжоўваецца адным тыднем. Памочнікі прымаюць звароты грамадзян штодзённа, вялікая колькасць зваротаў паступае па пошце. І кожны зварот разглядаецца ва ўстаноўленым Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» парадку, па кожнаму прымаецца рашэнне.

У ходзе абмену думкамі супрацоўнікі рэдакцыі «Настаўніцкай газеты» пацікавіліся, якім чынам праводзіцца работа дэпутатаў у выбарчых акругах, якія найбольш вострыя пытанні, што датычацца работы сістэмы адукацыі краіны, часцей за ўсё ўздымаюцца грамадзянамі. Таксама былі зададзены пытанні аб бачанні дэпутатамі ролі сям’і, бацькоў у выхаваўчым працэсе, аб магчымых навацыях новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і шмат іншых. Усе без выключэння дэпутаты прынялі ўдзел у дыскусіі і далі разгорнутыя змястоўныя адказы на паступіўшыя пытанні.


Усе навіны