Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
10.02.2020

10 лютага 2020 года пад старшынствам Л.I.Ніжэвіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

На пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, і іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі.

Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх судах», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, праслежвальнасці сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў), ідэнтыфікацыі і праслежвальнасці прадуктаў жывёльнага паходжання», «Аб змяненні законаў па пытанням гаспадарчых таварыстваў», «Аб змяненні законаў па пытанням кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікшіх тэхналогій», «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Аб’яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў – членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года», «Аб ратыфікацыі Дагавора аб стратэгічным партнёрстве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан».

Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.

Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны