Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
10.03.2020

10 сакавіка 2020 года пад старшынствам М.А.Васількова адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На пасяджэнні дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (удасканаленне заканадаўства аб ахове і выкарыстанні нетраў).

Прадстаўляючы законапраект, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Хмель А.У. і начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Колб В.Ю. падрабязна расказалі пра неабходнасць распрацоўкі праекта Закона, раскрылі сутнасць дапаўненняў і змяненняў, прапанаваных гэтым праектам. У прыватнасці, было адзначана, што прыняцце Закона дазволіць стварыць неабходныя ўмовы для зняцця супярэчнасцей пры правядзенні работ па геалагічным вывучэнні нетраў, здабычы карысных выкапняў і (або) геатэрмальных рэсурсаў і нетраў, у тым ліку ліквідаваць прабелы ў заканадаўчым рэгуляванні адносін, звязаных з аховай і выкарыстаннем нетраў, што забяспечыць сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання адпаведнай сферы грамадскіх адносін.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Чарняўская Ж.М. далажыла аб рабоце, якая праводзіцца Пастаяннай камісіяй, па падрыхтоўцы праекта Закона для разгляду ў першым чытанні.

Па выніках разгляду прынята рашэнне ўнесці законапраект на разгляд другой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.

 

 


Усе навіны