Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
10.12.2020

10 снежня 2020 года пад кіраўніцтвам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік Міністра спорту і турызму Дурноў В.В., дырэктар Дэпартамента па турызму Варановіч І.М., а таксама спецыялісты Міністэрства спорту і турызму.

Прадстаўнікі Міністэрства праінфармавалі парламентарыяў аб неабходнасці распрацоўкі і прыняцця праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме» і азнаёмілі ўдзельнікаў пасяджэння з асноўнымі палажэннямі гэтага законапраекта. Найбольшы інтарэс выклікалі нормы законапраекта, што рэгулююць пытанні фінансавага забеспячэння адказнасці тураператараў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы міжнароднага выязнога турызму, у прыватнасці, ажыццяўлення добраахвотнага страхавання іх адказнасці, а таксама асаблівасцей фарміравання і выкарыстання фонду адказнасці тураператараў.


Л.Э.Макарына-Кібак у сваю чаргу расказала прысутным аб ходзе падрыхтоўкі праекта Закона да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні, заўвагах і прапановах, якія паступілі ў камісію.

Парламентарыі задалі шэраг удакладняючых пытанняў па законапраекце.

Работа, накіраваная на ўдасканальванне норм прадстаўленага праекта Закона, будзе прадоўжана.


 


Усе навіны