Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
10.09.2019

10 верасня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкага В.І. з парламенцкай дэлегацыяй Турэцкай Рэспублікі на чале са старшынёй Камісіі па замежных справах Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Валканам Базкырам.

Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў, у тым ліку якія датычацца паглыблення супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах дзейнасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю міжпарламенцкіх кантактаў, фарміраванню дагаворна-прававой базы, узаемадзеянню на міжнародных пляцоўках.


У ходзе сустрэчы Варанецкі В.І. асабліва адзначыў высокі ўзровень палітычнага дыялога паміж дзвюма краінамі, які з'яўляецца трывалым фундаментам для далейшага развіцця дружалюбных беларуска-турэцкіх адносін. Ён выказаўся за далейшае паглыбленне міжпарламенцкіх кантактаў і выказаў надзею, што правядзенне кансультацый пастаянных камісій па міжнародных справах парламентаў Беларусі і Турцыі стане добрай традыцыяй і ўнясе дзейсны ўклад ва ўмацаванне двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.


Са свайго боку, Валкан Базкыр падзякаваў за цёплы прыём і выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-турэцкіх адносін у розных галінах, якія прадстаўляюць інтарэс, а таксама ў правядзенні працы па падрыхтоўцы і ўдасканаленні міжнародна-дагаворнай базы двухбаковага супрацоўніцтва.


У сустрэчы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нілвана Дарама Кезбан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Савіных А.У., а таксама члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Мілаванаў М.В., Місявец В.Р., Петрашова В.У., Папко В.М., Старавойтава А.В., Хішчанка А.П. і Шаўцоў Д.Я.



Усе навіны