Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
10.09.2020

10 верасня 2020 г. адбылася анлайн-сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Савіных А.У. са Старшынёй ПА АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучую ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і магчымыя ініцыятывы ПА АБСЕ, якія садзейнічаюць наладжванню адкрытага і канструктыўнага дыялогу паміж усімі зацікаўленымі.

А.У.Савіных адзначыў, што беларускія ўлады ўсведамляюць неабходнасць палітычных рэформ у краіне. Такія змяненні будуць разглядацца праз шырокае грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем дзеючых палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць афіцыйны статус. Правядзенне дыскусіі магчыма толькі ў рамках здаровай палітычнай канкурэнцыі і ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Бакі дамовіліся і ў далейшым падтрымліваць цесныя рабочыя кантакты.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла, кіраўніцтва Агульнага камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях і кіраўнік дэлегацыі Албаніі (краіны, якая старшынствуе ў АБСЕ) у ПА АБСЕ Дзітмір Бушаці.

Усе навіны