Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
11.02.2020

11 лютага 2020 года пад старшынствам Макарынай-Кібак Л.Э. адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы на тэму «Бязвыплатнае донарства як элемент сацыяльнага партнёрства грамадзян і дзяржавы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Лісковіч В.А., члены Савета Рэспублікі Дзяркач Ю.М. і Драздоўскі К.В., Міністр аховы здароўя Каранік У.С., першы намеснік Міністра аховы здароўя Піневіч Д.Л., начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Старавойтаў А.Г., дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» Карпенка Ф.М., прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Адкрываючы пасяджэнне Л.Э.Макарына-Кібак, азнаёміла яго ўдзельнікаў з работай, якая была праведзена членамі міжведамаснай рабочай групы ў працэсе распрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў», і ахарактарызавала яго асноўныя палажэнні. Пры гэтым старшыня камісіі адзначыла, што законапраект падрыхтаваны з улікам практыкі прымянення дзеючага закона і сучаснага міжнароднага вопыту прававога рэгулявання пытанняў донарства крыві і яе кампанентаў.


Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленні У.С.Караніка, Д.Л.Піневича, Ф.М.Карпенкі пра стан сістэмы донарства крыві, яе кампанентаў у Рэспубліцы Беларусь і перспектывах развіцця бязвыплатнага донарства.

Асаблівую ўвагу прысутныя надалі пытанням, што тычацца прапаганды, арганізацыі і развіцця донарства, умоў выканання донарскай функцыі, правоў і абавязкаў донараў, гарантый і кампенсацый, якія прадастаўляюцца ім.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі Макарына-Кібак Л.Э. падзякавала яго ўдзельнікаў за цікавасць да заяўленай тэмы і змястоўную інфармацыю, якая прагучала ў ходзе выступленняў. Работа па падрыхтоўцы законапраекта і неабходных матэрыялаў да яго будзе працягнута.

Усе навіны