Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
11.02.2020

11 лютага 2020 года пад старшынствам М.А.Васількова адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб стратэгічным партнёрстве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан» для разгляду на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.


Адкрываючы пасяджэнне Пастаяннай камісіі, М.А.Васількоў адзначыў важнасць дружбы і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан, актуальнасць пабудовы міждзяржаўных адносін на аснове прынцыпаў суверэннай роўнасці, узаемнага даверу і стратэгічнага партнёрства.

У пасяджэнні прыняў удзел першы намеснік Міністра замежных спраў Еўдачэнка А.А., які праінфармаваў парламентарыяў аб сутнасці Дагавора аб стратэгічным партнёрстве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан, аб ступені гатоўнасці нашай дзяржавы да выканання палажэнняў гэтага Дагавора.

Па выніках дакладу адбылася дыскусія аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж дзвюма дзяржавамі, а менавіта аб тавараабароце Рэспублікі Беларусь з Таджыкістанам, аб экспарце і імпарце найважнейшых тавараў.


Былі абмеркаваны іншыя пытанні стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. На ўсе пытанні дэпутатаў — членаў Пастаяннай камісіі атрыманы вычарпальныя адказы Еўдачэнкі А.А.

Дэпутат Паканечны П.Л., адказны за падрыхтоўку названага законапраекта, давёў да ведама прысутных, што па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб стратэгічным партнёрстве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан» праведзены неабходныя працэдурныя пытанні ў адпаведнасці з Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па заканчэнні тэрміну для прадстаўлення заўваг па ім зацікаўленымі і ў выпадку іх адсутнасці Паканечны П.Л. прапанаваў унесці ў Савет Палаты прадстаўнікоў прапанову аб уключэнні законапраекта ў парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны