Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
11.03.2020

11 сакавіка 2020 г. пад старшынствам Л.М.Канановіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Лісковіч В.А., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Румак А.А., намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Ананіч А.І., намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Смірноў В.А., намеснік Міністра інфармацыі Бузоўскі І.І., дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі» Міністэрства аховы здароўя Смычак В.Б.,прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям- інвалідам і маладым інвалідам», «Беларускае таварыства інвалідаў», «Беларускае таварыства глухіх», « Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў», работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі законапраект, падрыхтаваны да пасяджэння камісіі з улікам прапановаў і заўваг, якія паступілі раней. Кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў агучылі шэраг прапаноў і заўваг па асобных палажэннях праекта Закона. У прыватнасці, прапанавана адкарэкціраваць палажэнні, якія тычацца захавання і развіцця мовы жэстаў, прафілактыкі інваліднасці, медыка-сацыяльнай экспертызы, асноўных напрамкаў рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб’ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, а таксама транспартных сродкаў, забеспячэння інвалідаў жылымі памяшканнямі, доступу і карыстання інвалідамі жылымі памяшканнямі, бесперашкоднага доступу іх да агульнадаступнай інфармацыі, фінансавання грамадскасцю арганізацый і шэраг іншых.

Акрамя гэтага былі выказаны думкі па развіцці альтэрнатыўных формаў пражывання і стварэнню магчымасцяў для самарэалізацыі людзей з інваліднасцю.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі адзначыла, што прапановы, якія паступілі, будуць абагульнены, прааналізаваны і яшчэ раз прапрацаваны.

Праца над законапраектам працягваецца.



Усе навіны