Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
12.02.2020

12 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкіна В.П. і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


 

У ходзе работы былі разгледжаны прапановы па законапраекту Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Варанецкага В.І., Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама грамадскіх аб'яднанняў.

Праца над дакументам будзе прадоўжана.


 

Усе навіны