Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
12.12.2018

12 снежня 2018 года адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы на базе ўстаноў адукацыі г. Гродна з парадкам дня «Актуальныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў сучасных умовах».

У пасяджэнні камісіі акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы прынялі ўдзел дэпутаты пастаянных камісій па заканадаўстве і па міжнародных справах, адказныя работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнікі і работнікі шэрагу ўстаноў адукацыі г . Гродна.


Сваю працу ўдзельнікі пасяджэння пачалі з наведвання Культурнага цэнтра «Фестывальны», дзе яны пазнаёміліся з арганізацыяй работы па выхаванні падрастаючых пакаленняў. Затым праца прадоўжылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №38 г. Гродна», дзе ўдзельнікам пасяджэння была прадстаўлена творчая візітоўка рэгіянальнай сістэмы выхавання Гродзенскай вобласці. Павітаўшы гасцей, дырэктар школы С.М.Кісялёў прапанаваў ім наведаць тэматычныя пляцоўкі па напрамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна:

– выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

– інфармацыйна-дасугавы цэнтр;

– прэзентацыю моладзевых ініцыятыў;

– прэзентацыю кадэцкага руху, дзейнасці ваенна-патрыятычных лагераў на базе пагранічных застаў Гродзенскай памежнай групы;

– кабінет кітайскай мовы і культуры;

– музей хрысціянскіх каштоўнасцей і патрыятычных традыцый у сям’і.

Завяршаючы працы ў СШ № 38, удзельнікі пасяджэння паглядзелі пастаўлены сіламі творчых калектываў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці мюзікл «Зямля бацькоў –– жыцця крыніца».


Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, якое праходзіла ў будынку Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк адзначыў, што правядзенне мерапрыемства актуальна ў сувязі з тым, што ў цяперашні час у завяршальнай стадыі знаходзіцца работа па падрыхтоўцы Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь праекта новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ў бліжэйшы час паступіць для разгляду ў Палату прадстаўнікоў. У новай рэдакцыі Кодэкса прапануюцца ўдакладненні асобных складнікаў выхавання з улікам абнаўлення зместу выхавання ў сучасных умовах. Дапаўненні, што ўносяцца ў дакумент, удакладняюць функцыі педагагічных работнікаў у дзейнасці, накіраванай на дасягненне мэты выхавання і рашэнні задач выхавання пры дапамозе ўвядзення паняцця «выхаваўчая праца ў пазавучэбны час». Усталёўваецца новы парадак ажыццяўлення педагагічнымі работнікамі выхаваўчай працы ў пазавучэбны час з навучэнцамі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.


Ўстановы адукацыі г. Гродна штогод становяцца эксперыментальнымі пляцоўкамі па актуальных праблемах выхавання падрастаючага пакалення, у тым ліку па пытаннях развіцця дадатковай адукацыі, арганізацыі аздараўлення школьнікаў, ўкаранення новых прыёмаў фарміравання цікавасці ў вучнёўскай моладзі да гісторыі і культуры Беларусі. Рэгіянальная сістэма адукацыі на працягу шэрагу гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках працы галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама неаднаразова з’яўлялася пераможцам у намінацыі «Лепшае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама ў Рэспубліцы Беларусь».

У адпаведнасці з праграмай пасяджэння былі заслуханы выступленні начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Сангіна А.Г., начальніка аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Сяманчыка А.А., галоўнага спецыяліста аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Асмалоўскай Т.В.

У ходзе праведзенага абмену думкамі ўдзельнікі пасяджэння паднялі шэраг праблем, якія павінны быць вырашаны ў ходзе ўдасканалення заканадаўчай базы для сістэмы адукацыі.

У рамках пленарнага пасяджэння адбыўся «палітычны дыялог» парламентарыяў з выбранымі дэпутатамі Моладзевага парламента 4-га склікання пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел ва ўрачыстым ўручэнні пасведчанняў нававыбраным маладым калегам.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне прааналізаваць паступіўшыя ў ходзе яго правядзення прапановы з мэтай іх абагульнення і магчымага ўліку пры рабоце над праектам новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.


Усе навіны