Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
15.03.2018

13 і 15 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбыліся пасяджэнні рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння». 

У пасяджэннях прынялі ўдзел прадстаўнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекту ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. 


Удзельнікі рабочай групы абмеркавалі пытанні, якія тычацца міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне пітнога водазабеспячэння, развіцця сістэм пітнога водазабеспячэння, правоў і абавязкаў спажыўцоў, абанентаў, арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама іншыя пытанні ажыццяўлення дзейнасці ў гэтай сферы.

 


Усе навіны