Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
13.10.2020

13 кастрычніка 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У пасяджэнні, якое вёў старшыня камісіі Васількоў М.А., прыняў удзел намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбут А.М., а таксама прадстаўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанову, якая паступіла з Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, датычную ўнясення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах вызначэння паняцця «самавольная (незаконная) забудова» плошчаў залягання радовішчаў карысных выкапняў, а таксама ўстанаўлення рэгламенту ліквідацыі наступстваў такой забудовы.

Парламентарыі заслухалі меркаванні зацікаўленых бакоў, задалі ўдакладняючыя пытанні і выказалі сваё меркаванне па абмяркоўваемай прапанове.

Таксама былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій, і іншыя пытанні дзейнасці камісіі.


Усе навіны