Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
13.02.2020

13 лютага 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіча В.В. з Першым намеснікам Старшыні Нацыянальнага савета Федэральнага сходу Швейцарскай Канфедэрацыі А.Эбі.

Бакі правялі зацікаўлены абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

В.В.Міцкевіч адзначыў асаблівую ролю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння ў працэсе паглыблення беларуска-швейцарскіх адносін, назваўшы візіт швейцарскай дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь сведчаннем узаемнай цікавасці нашых краін да выбудоўвання канструктыўнага дыялогу і доўгатэрміновых адносін ва ўсіх сферах. Паказальным прыкладам у гэтым плане стаў таксама першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт у Швейцарыю у 2018 годзе Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею на рэалізацыю візіту Старшыні Нацыянальнага савета Парламента Швейцарыі ў Рэспубліку Беларусь.

В.В.Міцкевіч падкрэсліў важнасць дзейнасці парламенцкіх груп дружбы, якія з’яўляюцца пляцоўкай для абмеркавання новых прапаноў, здольных надаць дадатковы імпульс развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Пры гэтым ён адзначыў, што ў новым скліканні беларускага Парламента ўжо сфарміравана парламенцкая група дружбы са Швейцарыяй на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У.

Прысутнічаючы на сустрэчы Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, былы кіраўнік парламенцкай групы дружбы са Швейцарыяй М.С.Арда выказаў словы шчырай удзячнасці швейцарскім парламентарыям за актыўную работу па нарошчванню двухбаковага супрацоўніцтва.

Беларускія парламентарыі таксама падзякавалі швейцарскім калегам за падтрымку беларускіх пазіцый і выказаліся за працяг практыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў па лініі парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Швейцарыі ў ПАСЕ і ПА АБСЕ.

У сваю чаргу А.Эбі пацвердзіў зацікаўленасць у актывізацыі міжпарламенцкіх кантактаў з боку парламенцкай групы дружбы “Швейцарыя –– Беларусь”, сустаршынёй якой ён з’яўляецца, і падкрэсліў, што краіны маюць добры патэнцыял супрацоўніцтва.

Былы сустаршыня парламенцкай групы дружбы “Швейцарыя — Беларусь”, старшыня нядаўна створанай Асацыяцыі дружбы 
“Швейцарыя — Беларусь” М.Кінер Нэлен падзякавала беларускім калегам за сумесную працу і анансавала правядзенне ў маі 2020 года ў г. Берне першага агульнага сходу Асацыяцыі, на якім адбудзецца абмеркаванне перспектыўных праектаў супрацоўніцтва, якія плануюцца да рэалізацыі ў цесным узаемадзеянні з міжпарламенцкімі групамі дружбы.

Бакі таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць паглыблення міжрэгіянальнага фармату беларуска-швейцарскага ўзаемадзеяння і прапанавалі разгледзець магчымасць удзелу парламентарыяў дзвюх краін 
у пасяджэннях Змешанага камітэта па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве.

З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Рынейская І.М., Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Арда М.С. і Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Мацукевіч П.Г.

Усе навіны