13 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы».
У пасяджэнні,
якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., прынялі ўдзел член
Пастаяннай камісіі Улаховіч М.Д., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па
адукацыі, культуры і навуцы Якубовіч Т.Р., намеснік Міністра па надзвычайных
сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ласута Г.Ф., начальнік упраўлення прававога
забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Шабайлава
В.У., начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных
сітуацыях Рэспублікі Беларусь Турчын Д.М., першы намеснік начальніка ўпраўлення
нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі
Беларусь Сіўчак В.Д., галоўны юрыст упраўлення прававога забеспячэння
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Гайдучонак А.У.,
намеснік начальніка ўпраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і
праваахоўнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых
даследаванняў Рэспублікі Беларусь Ліпскі В.А., намеснік начальніка ўпраўлення
канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і
прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Савановіч М.А., саветнік-кансультант
галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Ажгірэвіч І.В.,
загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай
камісіяй Мацукевіч М.П.
На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:
механізма рэалізацыі права органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ўручаць (накіроўваць) прапановы аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;
падставы для вынясення прапаноў аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;
тэрмінаў выканання грамадзянамі і наступства нездзяйснення прапаноў аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;
магчымасці абскарджання прапаноў аб прыпыненні эксплуатацыі грамадзянамі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і іншых прыстасаванняў у выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва;
шэрага другіх аспектаў, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян.
Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя змяненні ў законапраект, якія прапанавана разгледзець на пасяджэнні Пастаяннай камісіі.