Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
14.01.2020

14 студзеня 2020 года пад старшынствам М.А.Васількова прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны ход падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці». Дэпутат Васількоў М.А., адказны за падрыхтоўку дадзенага законапраекта, праінфармаваў членаў Пастаяннай камісіі аб стане яго гатоўнасці і тэрмінах разгляду законапраекта ў адпаведнасці з графікам падрыхтоўкі пытанняў пастаяннымі камісіямі для разгляду на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.


Дэпутаты абмеркавалі прапановы ў план работы Пастаяннай камісіі на першае паўгоддзе 2020 года.


Таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», «Аб абароне персанальных даных», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь», «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў»,«Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі»,«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці».

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць работу, накіраваную на дапрацоўку законапраектаў, і пры неабходнасці накіраваць прапановы па іх удасканаленні ў адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны