Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
14.09.2021

14 верасня 2021 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі сумесна з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол на тэму «Міжнацыянальны мір і згода як аснова адзінства беларускага народа».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Румак А.А., першы намеснік Міністра аховы здароўя, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Богдан А.Л., першы намеснік старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, Герой Расійскай Федэрацыі Дарковіч А.В., прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, кіраўнікі найбуйнейшых дыяспар.

Мерапрыемства адбылося напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства ў мэтах кансалідацыі беларускага грамадства на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, вывучэння правапрымяняльнай практыкі дзеючага заканадаўства ў сферы міжнацыянальных адносін і яго далейшага развіцця.

— Пры ўсіх адрозненнях мы — адзіныя, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага статусу, адукацыі і ўзросту, — у сваёй павазе да Айчыны, любові да нашай Радзімы. Згода, вернасць традыцыям і маральным каштоўнасцям дапамогуць нам пераадолець любыя цяжкасці і захаваць краіну незалежнай і моцнай, — адзначыла ва ўступным слове намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Ананіч Л.С.

Падчас круглага стала былі заслуханы і абмеркаваны пытанні работы па захаванні і ўмацаванні міжнацыянальнай згоды, этнакультурнай разнастайнасці і шматвяковай традыцыі мірнага сумеснага пражывання грамадзян розных нацыянальных супольнасцей у Рэспубліцы Беларусь; ролі і месцы Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей у захаванні і ўмацаванні міжнацыянальнай згоды; міжкультурным дыялогу — аснове талерантнасці, павагі і ўзаемадапамогі ў беларускім грамадстве; міласэрнасці без межаў і нацыянальнасцей; дзейнасці Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў «Ватра» па захаванні мовы, культуры і народнай творчасці ўкраінцаў Беларусі і іншыя.

З відэапрывітаннем да прысутных звярнуўся старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Кандыбовіч С.Л.

Асаблівы эмацыйны фон быў створаны творчым пралогам: пранікнёныя вершы на тэму народнага адзінства прачыталі дзеці.

Выступаючы падчас абмену думкамі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа Ражанец В.В. падкрэсліла, што тэму сённяшняга абмеркавання арганічна дапаўняе тэма ўзаемадзеяння з беларусамі, якія жывуць за мяжой. Адзінства супольнасці ўнутры краіны павінна лагічна падмацоўвацца і на знешнім контуры.

— У Парламенце рабочая група па справах беларусаў замежжа павінна стаць дзейсным інструментам супрацоўніцтва. Беларусь у нас адна! — адзначыла парламентарый.

Круглы стол завяршыўся стартам фотафестывалю для рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ «У кадры — Год народнага адзінства».

 


Усе навіны