Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
15.02.2019

15 лютага 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі А.Ю.Юніцына, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на чале з намеснікам Міністра Гардзеенка Н.М., работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, РУП «Белпошта», а таксама Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікамі пасяджэння разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце. Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне аб рэалізацыі шэрагу ўзгодненых пазіцый у тэксце дакумента.

Работа над законапраектам будзе працягнута.




Усе навіны