Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
16.01.2019

16 студзеня 2019 г. пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Член камісіі Каляснёва А.П. праінфармавала дэпутатаў аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», які паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў 26 снежня 2018 г. А.П.Каляснёва адзначыла, што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» абумоўлена неабходнасцю ўдакладнення яго норм у частцы:

тэрмінаў і іх азначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў Законе;

кампетэнцый органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сферы дзяржаўнага рэгулявання інавацыйнай дзейнасці, органаў мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў сферы дзяржаўнага рэгулявання інавацыйнай дзейнасці ў дачыненні да дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

асноўных задач дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі, умоў фарміравання інавацыйнай палітыкі, развіцця нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;

парадку распрацоўкі, фінансавання і выканання дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця;

крыніц фінансавання інавацыйнай дзейнасці;

дзейнасці суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры.


Галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы Бірукоў П.М. праінфармаваў дэпутатаў аб асноўных палажэннях праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь». Ён, у прыватнасці, адзначыў, што мэтай падрыхтоўкі законапраекта стала неабходнасць удасканалення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 года «Аб геаграфічных указаннях» з улікам правапрымяняльнай практыкі, накіраванага на рэалізацыю такіх задач, як ліквідацыя састарэлых норм і супярэчнасцей, устанаўленне адзінага падыходу ў прававым рэгуляванні падобных аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, прывядзенне Закона ў адпаведнасць з нормамі дзеючага ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі Дагавора па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці, прынятага ў г. Маракешы 15 красавіка 1994 года.


 

Прынята рашэнне працягнуць работу над праектамі законаў «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь» з тым, каб падрыхтаваць іх да разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў у красавіку бягучага года.

На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія маюць дачыненне да работы камісіі.


 

Усе навіны