Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
16.01.2019

16 студзеня 2019 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў», работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

На пасяджэнні абмяркоўваліся прапановы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, а таксама ўнесеныя ў законапраект рэдакцыйна-тэхнічныя папраўкі, што абумоўлены ўступленнем у сілу з 1 лютага 2019 года Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2018 г. «Аб нарматыўных прававых актах».

Работа над праектам Закона будзе працягнута.



Усе навіны